Вялікая кардонная кніжка «Хто жыве ў гаражы?» выдавецтва Gutenberg Publisher з вершамі Андрэя Скурко і малюнкамі Волі Кузьміч ужо надрукаваная і хутка трапіць да чытачоў. У кнізе 16 вершаў-гісторый пра розны транспарт: джып, палівальную машыну, трактар ды нават смеццевоз.
Валянціна Андрэева, заснавальніца і дырэктарка выдавецтва. Фота: @juliarai.photo
«Усё будзе буксаваць і разлівацца, раскручвацца і адвальвацца – ведаем, што любяць малыя!»,– адзначаюць у выдавецтве.
Андрэй Скурко – дзіцячы аўтар, таксама вядомы творам «Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў». Як напісана ў анатацыі, гэта вясёлыя вершы для добрых дзетак, напісаныя далёка, якія ляцелі высока. Аўдыяверсію гэтай кнігі можна паслухаць у прыкладанні «Кніжны Воз».
Як набыць новую кнігу
Купіць «Хто жыве ў гаражы?» можна на gutenbergpublisher.eu. Дастаўка ажыццяўляецца практычна па ўсім свеце.