23 чэрвеня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” Уладзімір Арлоў выступіў на Аршаншчыне. Празаік і паэт правёў тры сустрэчы: непасрэдна ў раённым цэнтры і ў мястэчку Копысь. Уладзімір Арлоў прэзентаваў сваю новую кнігу гістарычнай прозы “Ля Дзікага Поля”, а таксама новыя выданні сваёй кнігі “Імёны Свабоды” і аўдыёкнігу Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому”. Апрача кніг удзельнікі сустрэчы атрымалі памятныя сувеніры ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”