Беларускую літаратуру ад “Кнігазбора” цяпер можна набыць і ў рэгіёнах. Выданні з’явіліся ў гарадзенскай кнігарні “Праметэй” і лідскай “Кніжны свет”.
Звычайна жыхары рэгіёнаў Беларусі наракаюць, што сучасную беларускую літаратуру можна знайсці толькі ў мінскіх кнігарнях, або ў інтэрнэт-крамах ці ў незалежных распаўсюднікаў. З канца мая кнігі выдавецтва “Кнігазбор” з’явіліся ў крамах Гродна і Ліды. Гэта літаратурныя альманахі, кнігі Барыса Пятровіча, Алега Трусава і іншых аўтараў, выданні дзіцячай серыі “Каляровы ровар” ды іншыя кнігі. Адрасы кнігарняў: г. Гродна, “Праметэй” (вул. Савецкая, 10) г. Ліда, “Кніжны свет” (пр. Перамогі, 33)
Паводле “Твой стыль”