• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.07.2018 | Грамадства

«Князь Вітаўт» ня вытрымаў: у Віцебску закрылі краму тавараў зь беларускай сымболікай

У краме «Князь Вітаўт»

Крама праіснавала менш за год. Паводле заснавальнікаў, праца ў Віцебску ішла цяжка: пакупнікоў было мала і яны былі незаможныя – перадае Радыё Свабода.

Не ўратавалі становішча ні мастацкія акцыі, якія ладзіліся ў краме, ні іншыя захады, каб зрабіць яе больш папулярнай.

У Віцебску людзі небагатыя

Летась берасьцейцы Сяргей Байко і Алег Чапараў адкрылі краму «Князь Вітаўт» у родным горадзе, а праз колькі месяцаў — і ў Віцебску. Спадзяваліся, што тавары, папулярныя на захадзе Беларусі, будуць карыстацца попытам і ва ўсходнім рэгіёне. Але давялося адчуць, што жыхары Віцебску менш заможныя, гаворыць Чапараў.

Алег Чапараў
Алег Чапараў

«Напачатку мы падлічылі, што трэба нагандляваць у дзень хаця б на 300 рублёў. Але было такое, што куплялі ў дзень і на 8 рублёў, і на 150. Вядома ж, перад Новым годам, калі пакупніцкі бум, то атрымлівалася і тысяча рублёў, і болей. Але мы адчулі розьніцу зь Берасьцем: віцябляне відавочна бяднейшыя. Тут нехта можа сабе дазволіць толькі адну новую майку за лета, а ў Берасьці — тры», — кажа ён.

Заўважыўшы такую тэндэнцыю, адміністрацыя крамы шукала выйсьця са складанага становішча. Найперш знайшлі месца з таньнейшай арэндай. Таму «Князь Вітаўт», адкрыўшыся ў асобным памяшканьні на вуліцы Фрунзэ, мусіў пераехаць у гандлёвы комплекс «Марка-Сіці».

Тут меней турыстаў, чым у Берасьці

Чапараў параўноўвае ўмовы працы ў Берасьці і ў Віцебску, прычым не на карысьць апошняга:

«У Берасьці месца лепшае — пешаходная вуліца, што вельмі спрыяе гандлю, — разважае ён. — Па Савецкай вуліцы ідзе і ідзе натоўп людзей, турыстаў значна больш — а гэта асноўныя пакупнікі, бо яны імкнуцца набыць беларускія сувэніры, падарункі. У Віцебску мы такога ня бачылі, хоць і пераехалі на цэнтральную вуліцу Леніна. У віцяблянаў няма грошай — гэта адразу відаць. Але кошты за арэнду такія высокія, што ў Берасьці пра такія ня чулі».

Выязны гандаль крамы «Князь Вітаўт»
Выязны гандаль крамы «Князь Вітаўт»

Паводле Чапарава, прымальны кошт арэнды знайшоўся толькі на самым ніжнім паверсе «Марка-сіці», куды далёка ня кожны наведнік дойдзе. Таму прывабіць пакупнікоў спрабавалі з дапамогай рэклямы: запрашалі выступіць музыкаў, ладзілі выязны гандаль на розных мерапрыемствах, аўтограф-сэсіі і нават мастацкія акцыі — напярэдадні Дня Волі чыталі ў фае гандлёвага цэнтру вершы Багдановіча і прапаноўвалі купоны на зьніжкі. Але нічога не дапамагло: прыбыткаў не пабольшала, і краму давялося закрываць.

Застанецца інтэрнэт-крама

Заснавальнікі «Князя Вітаўта» вельмі шкадуюць, што ў віцебскай крамы аказаўся такі кароткі век: адчыніўшыся летась 26-га жніўня, яна праіснавала менш за год.

Але зьбядненьне віцяблянаў – гэта ня іхная віна, лічыць Алег Чапараў. Таму ў нядаўна створанай інтэрнэт-краме http://kniaz.by/ для жыхароў Віцебску прадугледжана адмысловая зьніжка: бясплатная дастаўка тавараў на суму ад 30 рублёў. Для жыхароў іншых гарадоў – толькі ад 50.

Сяргей Байко і Алег Чапараў
Сяргей Байко і Алег Чапараў

Стварэньне інтэрнэт-крамы стала ўвасобленай даўняй марай заснавальнікаў, але яны не адмаўляюцца і ад ранейшага фармату. Пасьля няўдачы ў Віцебску не выключаюць, што наступную краму адкрыюць у Менску.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Музыка

Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць

Ці ёсць нейкая адмысловая формула поспеху, якая дазваляе артысту стаць папулярным і напрацягу доўгага часу не страчваць...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»

29 верасня — 200-я ўгодкі з нараджэння Людвіка Уладзіслава Францішка Кандратовіча (1823–1862), больш вядомага пад сваім...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип