Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа абвяшчае конкурс “ І складаюцца самыя дзівосныя казкі… ” для школьнікаў, які прымеркаваны да 110-годдзя пачатку творчай дзейнасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, 90-годдзя верша “Савось-распуснік” і 90-годдзя зборніка алегарычных апавяданняў “Казкі жыцця”.
1.1. Конкурс “І складаюцца самыя дзівосныя казкі…” (далей – Конкурс) праводзіцца з нагоды 110-годдзя пачатку творчай дзейнасці Якуба Коласа, 90-годдзя верша народнага паэта Беларусі “Савось-распуснік” і 90-годдзя зборніка алегарычных апавяданняў “Казкі жыцця”.
1.2. Арганізатар Конкурсу – Установа “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа” (далей Музей).
1.3. Конкурс праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
1.4. Удзельнікі Конкурсу – дзеці ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў.
1.5. Дасылаючы работы на Конкурс, удзельнікі пацвярджаюць сваю згоду на ўмовы дадзенага Палажэння.
1.6. У Конкурсе прадугледжаны наступныя намінацыі і тэмы:
Літаратурны конкурс:
Конурс выяўленчага мастацтва (малюнак, паштоўка, пано, калаж, вырабы hand-made):
2.1. Выхаванне любові і цікавасці да беларускай літаратуры.
2.2. Папулярызацыя творчасці Якуба Коласа.
2.3. Прыцягненне ўвагі да значных дат у біяграфіі Якуба Коласа.
2.4. Выяўленне, падтрымка і заахвочванне таленавітай моладзі.
2.5. Папулярызацыя дзейнасці Музея.
3.1. На Конкурс прымаюцца творчыя работы, прысвечаныя 110-годдзю пачатку творчай дзейнасці Якуба Коласа, 90-годдзю верша “Савось-распуснік” і 90-годдзю зборніка алегарычных апавяданняў “Казкі жыцця”.
3.2. Прыём конкурсных работ ажыццяўляецца з 21 лістапада да 31 снежня 2016 года (уключна).
3.3. Да ўдзелу ў Конкурсе прымаюцца індывідуальныя творы ўдзельнікаў. У выпадку, калі дасылаюцца творы калектыву з двух і больш чалавек, такія калектывы разглядаюцца як адзін удзельнік.
3.4. Для правядзення Конкурсу складаецца Аргкамітэт у наступным складзе: Мятлушка Я. М. – вучоны сакратар Музея, Казакевіч М. М. – загадчык аддзела навуковай прапаганды Музея, Кузьбар Д. А. –навуковы супрацоўнік Музея.
3.5. Для ацэнкі дасланых конкурсных работ ствараецца журы ў складзе запрошаных пісьменнікаў, дзеячаў культуры, вучоных-коласазнаўцаў, членаў творчых арганізацый. Склад журы будзе абвешчаны напярэдадні аб’яўлення вынікаў Конкурсу.
3.7. Да разгляду на Конкурс прымаюцца творчыя работы, адпраўленыя па пошце, на электронную скрыню альбо дастаўленыя на адрас Музея не раней за дату аб’яўлення аб пачатку прыёму работ на Конкурс і атрыманыя не пазней указанай у п. 3.2 даты завяршэння прыёму работ.
3.8. Прыём конкурсных работ і рэгістрацыя ўдзельнікаў праводзіцца Аргкамітэтам Конкурсу.
3.9. Для конкурсных работ устаноўлены наступны аб’ём:
на літаратурны конкурс: для празаічных твораў – не больш за адзін друкаваны аркуш (40 000 знакаў з прабеламі), для вершаваных твораў – не больш за 250 радкоў;
для мастацкіх твораў – аб’ём не абмежаваны.
3.10. Творы прадастаўляюцца ў друкаваным альбо напісаным ад рукі выглядзе шляхам адпраўкі на паштовы адрас Музея (220012, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5) альбо ў электронным выглядзе на электронную скрыню Музея (muzeykolasa@gmail.com).
3.11. Разам з конкурснай работай удзельнік павінен даслаць:
3.12. Творы, дасланыя на Конкурс, не рэцэнзуюцца. У перапіску з аўтарамі журы не ўступае і рукапісы не вяртае.
3.13. Аргкамітэт пакідае за сабою права адхіляць работы, якія не адпавядаюць тэматыцы і мастацкаму ўзроўню Конкурса.
4.1. Узнагароджанне праходзіць па двух асноўных намінацыях:
4.2. Журы Конкурсу мае права заснаваць дадатковыя прызы і намінацыі.
4.3. Журы пакідае за сабой права не прысуджаць 1-е, 2-е і 3-е месцы ў кожнай з намінацый.
4.4. Пераможцы Конкурсу па кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца дыпломамі, прызамі і памятнымі сувенірамі.
4.5. Усе ўдзельнікі Конкурсу адзначаюцца падзякамі і памятнымі сувенірамі.
4.6. Вынікі Конкурсу агучваюцца падчас цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і ўдзельнікаў Конкурсу і размяшчаюцца на афіцыйным сайце Музея www.yakubkolas.by.
4.7. Час і месца правядзення цырымоніі ўзнагароджання будуць абвешчаны дадаткова.
Паводле арганізатараў