Да міжнароднага Дня паэзіі, які адзначаецца 21 сакавіка, музей Якуба Коласа абвяшчае флэшмоб «Паэт ЯК...», паведамляецца ў сацсетках музея.
Вам патрэбна выбраць улюбёны коласаўскі верш, выразна прачытаць яго і даслаць відэа гэтага працэса ў інстаграм. Адзначыць у допісе акаўнт музея і дадаць хэштэг #паэтЯК.
Усе жадаючыя могуць дасылаць сваё відэа 21 сакавіка цягам усяго дня: з 00.01 да 23.59.
«А лепшыя ўдзельнікі будуць адзначаны музейнымі падарункамі», — адзначаюць супрацоўнікі музея.