Выстава «У кожнага свой Купала!» у Мінску

23.01.2025 - 07.04.2025 17:00 - 19:00 музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4) 5 рублёў


 У чацвер, 23 студзеня, у музеі Янкі Купалы адкрываецца выстава «У кожнага свой Купала!», прымеркаваная да 100-годдзя надання Янку Купалу годнасці Народнага паэта Беларусі.





Для часовай экспазіцыі, якая распачынае юбілейны год, выбрана 11 жывапісных твораў і 6 скульптур, створаных рознымі аўтарамі ў розны час. 

Сярод іх — два прыжыццёвыя партрэты Янкі Купалы, напісаныя ў 1921 годзе Дзмітрыем Полазавым у Мінску на вуліцы Садова-Узбярэжнай — цяпер гэта парк імя Янкі Купалы.

 Партрэты мастак збярог у блакадным Ленінградзе, а пасля вайны ў 1947 годзе передаў у музей. 


Выстава працуе да 7 красавіка. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Крокі часу. Памятныя мясціны Максіма Багдановіча» ў Мінску

02.04.2026 12:00 - 30.04.2026 18:00 Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Канцэрт «Рамантызм у беларускай вакальнай музыцы» ў Мінску

06.04.2026 (18:00 - 20:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Паша Крывец у Вене

15.04.2026 (19:00 - 21:00) Grnd Restaurant (Kärntner Str. 61)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ