• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
01.02.2023 | Грамадства

Абвешчаны конкурс у падтрымку беларускай культуры. Творцы могуць атрымаць да 60 000 еўра на праект

Б*л*р*ская Р*д* к*льт*ры запрашае творцаў падаваць свае заяўкі на конкурс у межах ArtPower Belarus. Нядаўна прэзентаваны праект фінансава падтрыманы Еўразвязам на 2 мільёны еўраў і рэалізуецца Р*д*ю супольна з Дацкім інстытутам культуры.


121.jpg

Сярод галоўных прызначэнняў ArtPower Belarus — падтрыманне беларускіх культурніцкіх праектаў, як у краіне, так і за мяжою. Самі творцы, арганізацыі ды ініцыятывы могуць прэтэндаваць на міні-гранты — ад 1000 да 5000 еўраў, мідзі гранты — ад 5000 да 60 000 еўраў, а таксама гранты мабільнасці, што можна скарыстаць на паездкі, неабходныя для працы, навучання, даследаванняў ды іншага, — у сярэднім на 2000 еўраў. 

«Мы стараемся не губляць часу і спрыяць таму, каб нават у такіх складаных умовах беларуская культура жыла і развівалася, — кажа кіраўнік Б*л*р*скай Р*д* к*льт*ры Сяргей Будкін. — ArtPower Belarus ствараўся акурат для таго, каб надаць галасам творцаў больш моцнае гучанне, а ў іх саміх узмацнілася адчуванне запатрабаванасці і важнасці іх меркавання. Спадзяюся, што дзякуючы праекту ў розных сферах з’явяцца важныя і натхняльныя творы, паездкі ў межах праграмы мабільнасці дадуць новы досвед і кантакты, а само культурніцкае кам’юніці ўзмацніцца».

За першы год працы ArtPower Belarus збіраецца вылучыць не менш за 15 міні грантаў на агульную суму 75 000 еўраў, не менш за 11 мідзі-грантаў на агульную суму 440 000 еўраў і не менш за 50 грантаў мабільнасці на агульную суму 100 000 еўраў. Праект разлічаны на 28 месяцаў, заклікаў падаваць заяўкі на мідзі гранты будуць два. У межах першага кола дасылаць праекты можна да 12 сакавіка 2023 года. Заяўкі на міні-гранты і гранты мабільнасці можна падаваць цягам усяго перыяду — разглядацца яны будуць кожны квартал. 

«Мы з нецярпеннем чакаем свежыя ідэі з розных сфераў культуры, а таксама міжсектарныя ініцыятывы. Праектная падтрымка разам з праграмаю мабільнасці — цудоўная магчымасць для творцаў быць пачутымі, заявіць пра сябе і свае ідэі ды атрымаць не толькі фінансавы складнік, але і каштоўную зваротную сувязь ад экспертнай супольнасці», — каментуе прадстаўніца Рэсурснага цэнтру Б*л*р*скай Р*д* к*льт*ры Эліна Калнібалоцкая. 

Кожны з пададзеных праектаў будзе спачатку разглядацца экспертнай, а пасля адборачнай камісіямі. Першая будзе фармавацца з адмыслоўцаў сферы, у другую ўвойдуць 3 прадстаўнікі Дацкага інстытуту культуры, 2 прадстаўнікі Беларускай Рады культуры і 2 эксперты звонку. 

Падаць заяўку на грант можна на сайце Рэсурснага цэнтру Б*л*р*скай Р*д* к*льт*ры . ArtPower Belarus клапоціцца пра бяспеку тых, хто застаецца на тэрыторыі Беларусі, таму сайт ствараўся з улікам парадаў прафесіяналаў, а ўсе заяўкі будуць захоўвацца ў бяспечным месцы. 

Б*л*р*скай Р*д* к*льт*ры і Дацкі інстытут культуры таксама запрашаюць творцаў на інфасесію 7 лютага, адмыслова арганізаваную для таго, каб адказаць на пытанні, датычныя ArtPower Belarus, падачы заявак ды адбору праектаў.


паводле прэс-рэлізу

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Межава: каменныя крыжы і забытыя храмы

Далучэнне да мясцовай гісторыі пачалося з чырвонага каменя з прымацаванай да яго чорнай гранітнай шыльдай, на якой выгравіраваны...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

105 гадоў таму было заснаванае таварыства «Заранка»

Кааператыўнае выдавецкае таварыства «Заранка» з’явілася ў Мінску ў 1918 года, паведамляе «Суполка беларускіх...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Віталь Цвірка: экспрэсіянізм па-беларуску

Да 110-годдзя з дня нараджэння творцы ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе выстава яго работ. Пра гэта...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

«Дзядзька Язэп, рыхтуйцеся, на вас будуць выліваць памыі». Раскол у шэрагах Рады БНР

У сакавіку 1918 года ў Радзе БНР вызначыліся прыхільнікі трох галоўных саюзаў. Гэта былі саюз з Расіяй, саюз з Германіяй...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Што паглядзець у Межава: каменныя крыжы і забытыя храмы
    Гісторыя
    105 гадоў таму было заснаванае таварыства «Заранка»
    Мастацтва
    Віталь Цвірка: экспрэсіянізм па-беларуску
    Гісторыя
    «Дзядзька Язэп, рыхтуйцеся, на вас будуць выліваць памыі». Раскол у шэрагах Рады БНР
    Мастацтва
    У Гродне адкрыюць выставу графікі і малюнка двух мастакоў
    Музыка Беларусы свету
    «Ад безнадзейнага адчаю да адчайнай надзеі». Света Бень і Галя Чыкіс адыгралі першы канцэрт вялікага гастрольнага тура. Паглядзіце, як гэта было
    Мастацтва
    Новая выстава «Погляд у далягляд» у галерэі «Арт-Беларусь» — прысвячэнне жанру пейзажа
    Гісторыя
    5 фактаў пра Рыжскі мір. Калі нас бяз нас дзялілі
    Грамадства
    Гітарыста «Крамбамбулі» і Pomidor/off Уладзіслава Плюшчава этапавалі ў калонію
    Грамадства Беларусы свету
    «Свае людзі» ў Любліне: гісторык Глеб Гарадзецкі
    Грамадства Музыка
    У Полацку пройдзе Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі
    Гісторыя
    Восем месцаў Мінска, якія звязаны з гісторыяй БНР (+фота)
    Грамадства Літаратура
    Кнігу пра Алеся Бяляцкага можна набыць на Allegro (з дастаўкай у цэлы шэраг краінаў Еўропы!)
    Грамадства
    Пад Дрыбінам адрадзілі традыцыю пляцення лапцяў з «вочкамі»
    Грамадства
    Журналістак Марыну Золатаву і Людмілу Чэкіну асудзілі да 12 гадоў калоніі

Афіша

  • 20.03 — 18.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Iva Sativa ў Тбілісі

  • 20.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 20.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 20.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 20.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 20.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 20.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 20.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «У Беларусі і так страшна жыць, а калі ты яшчэ ўжываеш беларускую мову, то адчуваеш дадатковую рызыку»
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Мора Герадота: радзіма дзеда Талаша
    • Падземнае мора Анемпадыстава
    • «Гісторыя беларусаў поўная схаванага ўпартага гераізму, які зразумее любы падлетак». Лонгрыд Ганны Севярынец пра падлеткаў і не толькі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип