Копіі малюнкаў графа Тызенгаўза можна ўбачыць у Паставах

Выстава копій малюнкаў Канстанціна Тызенгаўза “Жыццё складаецца з імгненняў» працуе ў выставачнай зале палаца Тызенгаўза ў Паставах. Руіны замкаў, пейзажы і замалёўкі з падарожжаў графа можна ўбачыць да 31 жніўня.

Граф Канстанцін Тызенгаўз. Фота з сайта www.mimi-gallery.com

Усяго на выставе прадстаўлена каля 15 копій работ.

Як распавёў Край.бай навуковы супрацоўнік Пастаўскага раённага краязнаўчага музея Вадзім Шышко, арыгіналы малюнкаў захоўваюцца ў фондах музея ў Каўнасе.

– Яшчэ ў 2013 годзе мы прымалі ўдзел у міжнароднай экспедыцыі, падчас якой падарожнічалі па слядах графа Тызенгаўза. Менавіта тады мы і пазнаёміліся з яго працамі, якія знаходзяцца ў Каўнасе. Натуральна, арыгіналы малюнкаў мы не маглі прывезці ў Паставы, таму супрацоўнікі каўнаскага музея адсканаваць іх для нас, а пасля мы раздрукавалі.

На думку Вадзіма Шышко, большасць малюнкаў – гэта замалёўкі графа з яго падарожжаў па розных краінах.

– Каштоўнасць гэтых малюнкаў перш за ўсё гістарычная, – падзяліўся музейны супрацоўнік. – Яны раскрываюць нам яшчэ адну старонку з жыцця Тызенгаўза, які быў не толькі арнітолагам і музыкам, але яшчэ і мастаком.

Кацярына Сушко, Край.бай

Тэгі: