У сацсетках абмяркоўваюць крэатыўную ідэю адной з беларускіх заакрам, якая стварыла дызайн грошай для ўладальнікаў хатніх гадаванцаў. За аснову ўзялі дызайн беларускіх рублёў і дадалі туды выявы коцікаў і сабачак.
«Курс стабільны: 10 рублёў — „на цацачкi“, а 100 — „на ветпрэпараты“. Здаецца, вашыя гадаванцы ведаюць дакладны кошт шчасця», — жартуюць аўтары «котавалюты».
А «Будзьма беларусамі!» нагадвае, што ў нашай краіне былі калісьці сапраўдныя грошы з выявамі жывёлаў. Было гэта ў 1990-я. Тыя грошы ў народзе называлі «зайчыкамі».
Адкуль з’явіліся «зайчыкі» і чаму гэта не валюта? Навошта беларусы ездзілі ў Польшчу і куплялі даляры ў валютчыкаў? Як заснаваць сваю фінансавую піраміду і што абяцаць укладчыкам? Куды зніклі «воры ў законе», кіёскі і пры чым тут Лукашэнка?.. Усё гэты ды яшчэ шмат розных цікавостак пра тое, як беларусы жылі ў 1990-я, мы распавядалі ў адмысловым выпуску відэапраекта «Трызуб і Пагоня».
Абавязкова паглядзіце, калі яшчэ не глядзелі.