• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.01.2023 | Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 14-15 студзеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Калядныя імпрэзы ды майстар-класы, канцэрты ды выставы, старанавагодні баль, спектаклі — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!


123.jpg
Крыніца: culture.ru

Беларусь

Мінск і Мінская вобласць

Крыштальныя Каляды ў Эндзі ў Мінску

115.jpg

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае на «Крыштальныя Каляды ў Эндзі». Падрыхтавалі тры гадзіны забаў!

Хочаце даведацца, як пройдзе ваш 2023 або атрымаць параду ад карт? Жадаеце зрабіць  поп-артаўскага калаж


Майстар-клас па стварэнні поп-артаўскага калажу Разам з арт-дызайнеркай Дарыяй Румянцавай пагрузіцеся ў гісторыю поп-арту: даведаейцеся, што ж асаблівага нясе ў сабе гэты накірунак, стварыце незвычайныя мастацкія калажы з каляровай паперы, кардону і часопісных выразак.

Канцэрт «Спеўнай майстэрні Дар’і Зуевай» у Мінску

112.jpg

Імпрэза пройдзе ў залах выставы «Жаночы Род», якая з вялікім поспехам праходзіць у Мастацкім музеі, і прымеркавана да апошняга дня яе працы.

У звычайным жыцці кожны з удзельнікаў «Спеўнай майстэрні» займаецца сваёй справай, але калектыў аб’ядноўваюць традыцыйныя спевы і любоў да беларускага фальклору.

Свята «Шчодрык» у Азярцы

119.jpg

У музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы працягваюцца калядныя імпрэзы.

Дата: 14 студзеня

Час: з 13.00 да 14.00 (час мясцовы)

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён

У суботу, 14 студзеня, завітайце сюды на Шчодрык.

Шчодрык, або Шчодрая куцця — вечар з 13 на 14 студзеня, калі гаспадары гатуюць другую (багатую, шчодрую) куццю, бліны з верашчакай і смажанай каўбасой, крупнік.

Шмат часу на Шчодрык надавалі варажбе. Варажылі і дарослыя, і дзеці, а асабліва незамужнія дзяўчаты, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў будучым годзе.

А яшчэ шчадравалі — абыходзілі двары гуртом шчадроўнікаў, спявалі песні-шчадроўкі, услаўлялі гаспадара і гаспадыню.

Гурты «Этнасуполка» і «Скарбніца традыцый» рэканструююць тыя абрады на аснове экспедыцыйных звестак з Палесся!

Кошт квіткоў:

для дарослых — 12 рублёў;

студэнтаў ды школьнікаў — 6 рублёў;

для дашкольнікаў — бясплатна.

Брэст і Брэсцкая вобласць

Старанавагодні баль на сядзібе Нямцэвічаў у Скоках

121.jpg

Дата: 14 студзеня
Час: з 18.00
Месца: сядзіба Нямцэвічаў, в. Скокі, Брэсцкі раён

У суботу, 14 студзеня, на сядзібе Нямцэвічаў, што ў Скоках пад Брэстам, ладзяць старанавагодні баль.

Будуць музыка і танцы канца XIX — пачатку ХХ стагоддзя. А пачнецца баль па традыцыі з паланэза.

Абавязковы дрэскод: для дзяўчат, жанчын — сукенкі ў падлогу, для мужчын — касцюмы.

Замовіць квіткі можна па нумары 54-98-02.

Віцебск і Віцебская вобласць

Выстава сурвэтак майстра Андрэя Осіпава ў Лепелі

118.jpg

Спадар Андрэй — кіроўца з Новалукомля, які шмат гадоў вяжа кручком сурвэткі і іншыя вырабы. І на выставе можна пабачыць больш за 100 ягоных твораў, звязаных кручком.

ЗША

Нью-Ёрк

Беларуская калядная ялінка ў Н’ю-Ёрку!

113.jpg

Вас чакае сьвяточная вячэра, калядныя песні, танцы, гульні — і вядома ж, Святы Мікалай з падарункамі для ўсіх дзетак!

Філадэльфія

Адкрыццё Беларускага Дома ў Філадэльфіі

114.jpg

Абяцаюць выступленні запрошаных спікераў і арганізатараў, жывую музыку і прыемныя гутаркі, прысмакі для дзяцей і ахаладжальныя напоі для дарослых.

Польшча

Варшава

Спектакль «Паслядзяцінства» ў Варшаве

116.png

У Музеі Вольнай Беларусі паўтараюць спектакль «Паслядзяцінства», які так упадабалі беларусы Варшавы. Заснаваны ён на дакументальных гісторыях беларускіх ды ўкраінскіх падлеткаў, якія страцілі радзіму і пражываюць няпростую адаптацыю ў чужой краіне. Спектакль створаны акцёрамі-падлеткамі, удзельнікамі тэатральнай майстэрні «Свабоднага тэатра».

Спектакль «1,8 м» пра беларускіх палітвязняў у Варшаве

117.jpg

Спектакль заснаваны на тэкстах, якія палітвязні агучвалі ў судах і пісалі ў лістах родным. Як цяпер жывуць людзі, якія сядзелі ў турме за выказванне свайго меркавання? Як атрымалася, што пасярод Эўропы парушаецца закон?

Уроцлаў

Туса для беларуса ва Уроцлаве

120.jpg

Дата: 14 студзеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Stowarzyszenie TRATWA, ul. Legnicka 65, Уроцлаў

У суботу, 14 студзеня, беларусаў Уроцлава запрашаюць на дарослую навагоднюю ялінку-маскарад. Будзе туса для беларуса!

Дрэскод — маскарадны! Апранайце любы вам касцюм - і наперад!

За найлепшыя строі будуць падарункі!  

Кошт удзелу — 50 злотых наяўнымі на ўваходзе. 

Швецыя

Фрэдэрыксберг

Ганна Янкута і Ігар Крэбс у Фрэдэрыксбергу (Швецыя)

122.jpg

Дата: 14 студзеня
Час: 14.00 (час мясцовы)
Месца: прастора KU.BE, Dirch Passers Allé 4, Фрэдэрыксберг

У суботу, 14 студзеня, беларускія літаратары Ганна Янкута і Ігар Крэбс завітаюць у шведскі Фрэдэрыксберг і чакаюць дзетак і іх бацькоў на казачную святочную сустрэчу!

Імпрэза пасуе дзецям ад 5 да 12 гадоў. Працягласць — 1,5 гадзіны.

Уваход — 50 DKK (Mobilepay 650656 + iмя).


Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.



Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах

Абсурд пачынае панаваць тады, калі настае бясплоднасць сэнсаў або калі яны прыходзяць у гэты свет ужо мёртванароджанымі....

valiancina_shauchenka
Літаратура

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць на платформе «Кніжны воз», — паведамляецца на старонцы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць

Такі адказ мясцовых уладаў на свой зварот аб зносе помніка Ларысе Геніюш на Зэльвенскіх могілках атрымала праўладная...

valiancina_shauchenka
Культура

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»

У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана...

Апошнія навіны

    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства Адукацыя
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Грамадства
    Францыя. Мы маем права на паўстанне
    Культура
    Пра што размаўляюць з Вясной у гукальных песнях і прычым тут «Купалінка»
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

Афіша

  • 30.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гурт PyLai ў Батумі

  • 30.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 30.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 30.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 30.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 30.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип