• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.11.2022 | Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Выставы, этна-вечарына і квашанне капусты ў гарадах Беларусі, канцэрты, майстар-класы, кніжны кірмаш і беларуская вечарына у Польшчы, Грузіі, Вялікабрытаніі — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!


123.jpg
Крыніца: www.livemaster.ru

Беларусь 

Мінск

«Меер Аксельрод. Успаміны пра Менск»: выстава ў Мінску

119.jpg

Выстава прымеркаваная да 120-годдзя Меера Аксельрода і 955-годдзя Мінска. Яна нібы адчыняе дзверы ў горад, які ў час стварэння малюнкаў меў назву Менск на чатырох дзяржаўных мовах, сярод якіх была ідыш. Усе працы захоўваюцца ў прыватнай калекцыі і экспануюцца ўпершыню.

Падрабязней тут.

Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску

121.jpg

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў Мінску пачала працаваць часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Насустрач жыццю, насустрач будучыні», прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Алены Васілевіч. 

На выставе будуць прадстаўлены матэрыялы з фондаў музея, а таксама асабістыя рэчы, рэдкія выданні, фатаграфіі, мастацкія працы з сямейнага архіва, прадстаўленыя сынам пісьменніцы Уладзімірам Васілевічам.

Гомель

Этна-вечарына з квашаннем капусты ў Гомелі

116.jpg

Этна-вечарына «Хараша капустка на стале...» з песнямі і танцамі. Вазьміце з сабой вашы любімыя дадаткі да капусты: журавіны, брусніцы, яблыкі, перац ды інш. і прыходзьце. Будзе весела і смачна!

Вялікабрытанія 

Лондан

Угодкі Слуцкага збройнага чыну ў Лондане

112.jpg

Згуртаванне беларусаў Вялкабрытаніі адзначае ўгодкі Слуцкага збройнага чыну.

Падрабязней тут.


Польшча

Варшава

Беларуская літаратура на Гістарычным кніжным кірмашы ў Варшаве

122.jpg


Будзе шмат свежых беларускіх кніжак і цікавых імпрэз! Завітвайце!

Падрабязней тут.


Уладзімір Арлоў у Варшаве

113.jpg

26 лістапада ў Беларускім Моладзевым Хабе ў Варшаве адбудзецца сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым. Аўтар шматлікіх кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ, уладальнік шматлікіх узнагарод прапануе для вас:  маналог «Як нараджаюцца кнігі» і дыялог з залай; новыя выданні легендарнага «Ордэна Белай Мышы», «Каханка яе вялікасці» і «Танцаў над горадам»;  аўтограф сесію з сюрпрызамі. Таксама будзе вялікі кірмаш навінак беларускай літаратуры! Прыходзьце! Будзе цікава!

«Жарсці Караткевіча» ў Варшаве

114.jpg

26 лістапада ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбудзецца інтэрактыўная чытка «Жарсці Караткевіча» пра аўтара «Ладдзі роспачы».

Падрабязней тут.

Гданьск

Беларуская вечарына ў Гданьску

115.jpg

26 лістапада ў Гданьску пройдзе беларуская вечарына: сустрэча клубу «Мова нанова», прэзентацыя беларускага перакладу кнігі Далі Грынкявічутэ «Літоўцы ля мора Лапцевых» і акустычны канцэрт гурта RELIKT. Далучайцеся!

Падрабязней тут.

Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам». Вось, да пракладу, некалькі магчымых варыянтаў, куды варта з’ездзіць і што паглядзець:

7 цудаў Полаччыны

7 цудаў Лунінеччыны

7 цудаў Шаркаўшчыны: гайд ад «Будзьма!»

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.



Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя

Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых

Засталося ўсяго два тыдні да самага рамантычнага дня ў годзе ‒ Дня ўсіх закаханых. Традыцыйна Літаратурны музей Петруся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка

27 студзеня ў Гомелі міліцыяй былі затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

«Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку чарговае, трэцяе па ліку, выданне маляўніча аформленай кнігі —...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 4-5 лютага
    Грамадства Тэхналогіі
    Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    Культура Грамадства
    Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 03.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 03.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 03.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 03.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 03.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 03.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 03.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип