Купалаўцы агучылі паэму Адама Міцкевіча «Дзяды»

Паэму «Дзяды» ў перакладзе Сержа Мінскевіча можна паслухаць як аўдыякнігу. Чатыры часткі, з якіх і складаецца паэма, агучыла тэатральная група «Вольныя Купалаўцы».

Дзяды — цыкл рамантычных драм Адама Міцкевіча, апублікаваных у 1822–1860 гадах. Складаецца з чатырох частак.

Пачаткова Міцкевіч напісаў I, II, III і IV часткі, аднак апублікаваў толькі дзве часткі (II и IV), якія паводле месца напісання атрымалі назву «віленска-ковенскія». Пад уражаннямі ад паўстання 1830 года Міцкевіч, знаходзячыся ў Дрэздэне, напісаў і апублікаваў III частку, якая атрымала назву «дрэздэнскіх Дзядоў». Няскончаны рукапіс I часткі быў знойдзены толькі пасля смерці аўтара.

  • Пераклад Сержа Мінскевіча. 

  • Рэдактар — Алег Гарбуз. 

  • Гукарэжысёр — Аляксандр Зелянеўскі. 

  • Чытае Сяргей Чуб

Паслухаць можна YouTube-канале Купалаўцаў і на сайце audiobooksby.com.