Незалежныя «Купалаўцы» абвясцілі прэм’еру першага спектакля другога сезона

03.12.2021 Тэатр

Спектакль «Запіскі афіцэра чырвонай арміі» паставіў Мікалай Пінігін паводле аднайменнага раману Сяргея Пясецкага.


Паставіць спектакль атрымалася пры дапамозе сяброў тэатра і падтрымцы гледачоў. Першы паказ адбудзецца ў Кракаве ў рамках фествалю «Boska Komedia» 4 снежня 2021 года 19:00.

Акрамя гэтага, «Купалаўцы» анансуюць на сваёй старонцы ў фэйсбуку анлайн-прэм’еру. Яна адбудзецца ўжо 13 студзеня наступнага года на ютуб-канале «Купалаўцы».

000.jpg

У ролях: Андрэй Дробыш, Зоя Белахвосцік, Алеся Бельская, Мікалай Кучыц, Валянціна Гарцуева, Ігар Сігаў, Віктар Манаеў, Андрэй Градабоеў, Сяргей Чуб. Ролі Сталіна і Гітлера сыграюць Аляксандр Паўлаў і Аляксандр Зелянко.