Распачаўся набор на курс "Адказная графіка" у Віцебску

09.09.2019 Адукацыя

Адкрыты набор на курс сацыяльна-адказнай ілюстрацыі для маладых творчых людзей у Віцебску.

2-02.png

Vitebsk4Me набірае маладых мастакоў, ілюстратараў, дызайнераў, відэографаў з Віцебска і Віцебскай вобласці на чароўны курс “Адказная графіка”. Калі канкрэтней, то мы чакаем маладых спецыялістаў і спецыялістак, а таксама студэнтаў старэйшых курсаў творчых спецыяльнасцяў. Пажадана – з рэалізаванымі працамі і/альбо партфоліа.

За чатыры месяцы, з верасня па снежань, дапаможам развіць здольнасці ў ілюстрацыі і яе прымяненні. Асобная ўвага – на выпрацоўку ідэяў, карысных для грамадства, чалавека і яго/яе правоў (без панікі, пра гэта будуць асобныя сустрэчы).

Выступаюць прафесіяналы з Беларусі, Германіі і Расіі. Яны афармляюць гульні і фестывалі, робяць лепшыя сацыяльныя коміксы і ілюстрацыі для медыя і распавядаюць пра праблемы чалавецтва мовай візуала. А яшчэ будуць варкшопы, дзе ты выпрацуеш уласны сацыяльны значны праект.

Калі згодны па ўмовах, то запаўняй заяўку.

Апошні дзень падачы заяўкі – 15 верасня. Вучым бясплатна, але кава з пірагамі – ад цябе.