Як з’явілася друкаваная кніга? Віртуальны ўніверсітэт запрашае на новы навучальны курс

15.10.2024 Адукацыя

Хто стаяў ля вытокаў кнігадруку? Дзе з’явілася першая друкаваная кніга, у Азіі ці ў Еўропе? Калі свет убачыў славянскі першадрук? Адказы на гэтыя пытанні прапануе пашукаць Віртуальны ўніверсітэт падчас новага навучальнага курса. Дэдлайн рэгістрацыі на курс 20 кастрычніка.


Заняткі праводзіць Аляксандр Паршанкоў — дактарант Карлавага ўніверсітэта (Прага, Чэхія), выпускнік БДУ (Менск), магістр гістарычных навук. Даследніцкая дзейнасць Аляксандра прысвечана кірылічнай кнізе XVI-XVIII стст. і кніжнай культуры Вялікага Княства Літоўскага.

book-printing-using-an-old-medieval-style-reminiscen.webp.png

Курс пабудаваны на матэрыяле найноўшых еўрапейскіх даследаванняў. Падчас заняткаў студэнты разам з выкладчыкам убачаць дзясяткі самых вядомых і цікавых еўрапейскіх старадрукаў, навучацца адрозніваць інкунабулы ад палеатыпаў, даведаюцца, хто і чаму падаў у суд на Іагана Гутэнберга і пагартаюць старонкі першай кнігі, надрукаванай на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Заняткі будуць цікавыя аматарам еўрапейскай гісторыі, культуры і літаратуры любога ўзросту і ўзроўню падрыхтоўкі.

Калі?

21, 23 і 25 кастрычніка ў 19.00 па менскім часе (18.00 па Варшаве).

Дзе?

Zoom. Спасылка будзе дасланая на электронную пошту тых, хто заявіцца на ўдзел у занятках.

Як заявіцца?

Запоўніце да 20 кастрычніка форму заяўкі, пазначыўшы ў ёй актуальны адрас сваёй электроннай пошты.