• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.03.2023 | Грамадства Гісторыя

Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі

24 сакавіка ў шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» у Батумі адбыўся квіз «А што ты ведаеш пра БНР?». На мерапрыемстве, якое праводзіў журналіст Андрэй Мялешка, былі ўзнятыя розныя пытанні: юрыдычнае і фактычнае прызнанне Беларускай Народнай Рэспублікі, яе дыпламатычная дзейнасць у іншых краінах, а таксама прычыны спынення дзейнасці ўрада.


Паводле квіза Ганна Бурштын падрыхтавала для budzma.org тыя факты пра жыццё Беларускай народнай рэспублікі, якія вы маглі не ведаць.

IMG_0196.JPG
Андрэй Мялешка

Дыпламатычнае прызнанне БНР

Фактычнае прызнанне Беларуская рэспубліка атрымала толькі ад Фінляндыі 28 снежня ў 1918 годзе. Аб гэтым старшыня Рады Народных Міністраў Антон Луцкевіч паведаміў прафесару Міколу Верамею (Вяршыніну), консулу БНР у Чэхаславаччыне.

Дыпламатычную місію Беларусі ў Фінляндыі ўзначаліў генерал Алег Васількоўскі. У траўні 1920 года Васількоўскі прыбывае ў Хельсінкі, а 25 чэрвеня атрымлівае афіцыйныя паўнамоцтвы прадстаўніка БНР у Фінляндыі, а фінскі палкоўнік з беларускімі каранямі Юр’ё (Георгі) Эльфенгрэн робіцца яго дарадцам.

Міжнародная дзейнасць БНР

Дэ-юрэ ніводная дзяржава не прызнала БНР. Аднак гэта не замінала прадстаўнікам Беларусі ўдзельнічаць у міжнародных кангрэсах, а таксама весці перамовы з рознымі дзяржавамі.

Прадстаўнікі БНР прысутнічалі на Мірнай канферэнцыі ў Парыжы (1919) і на канферэнцыі ў Генуі (1922). На Парыжскай мірнай канферэнцыі старшыня Рады Народных міністраў Антон Луцкевіч дамовіўся з міністрамі замежных спраў Латвіі і Эстоніі аб заснаванні вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у гэтых краінах. Таксама з’явіліся консульствы ў Кіеве, Адэсе і Канстанцінопалі (апошняе распаўсюджвала дзейнасць на Балгарыю).

17690.jpg
Шыльда вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Рызе

Адметнымі былі перамовы БНР і УНР наконт вызначэння дзяржаўных межаў абедзвюх краінаў, якія закраналі тэрыторыю Палесся. Перамовы не далі адразу пэўных вынікаў. Як адзначае гісторык Валянціна Лебедзева: «Цяжкасці вядзення перамоваў былі абумоўлены шэрагам аб’ектыўных фактараў, якія ад пачатку аслабілі пазіцыі беларускага боку, галоўны сярод якіх — няўдзел Беларусі ў падпісанні Берасцейскага міру, што паставіла яе па-за рамкі міжнароднага дагавору і пазбавіла міжнароднай падтрымкі».

Што тычыцца канферэнцыі ў Генуі ў 1922, яна не дала адназначных вынікаў для Беларусі: не спраўдзіўся план па стварэнню краёвай аўтаноміі ў складзе Летувы, а таксама план па стварэнню буфернага пояся паміж Савецкай Расіяй і Польшчай, у якім знайшлося б месца і для беларускай дзяржаўнасці ў форме БНР. Як адзначаў прэм’ер міністр Рады БНР А. Цвікевіч у часопісе «Беларускі сьцяг»: «Маўклівая перастрахоўка двух пераможцаў (Польшча і РСФСР) стала галоўнай прычынай таго, што беларускае пытанне на пленарным паседжанні канферэнцыі не было паднята». Са станоўчых вынікаў канферэнцыі было: прызнанне беларускага пытання міжнародным, а адпаведна неабходным для вырашэння міжнародным шляхам; прызнанне адноснай легальнасці беларускага прадстаўніцтва.

Чаму урад БНР спыніў дзейнасць

У кастрычніку 1925 года ўрад БНР спыніў сваю дзейнасць. На гэта паўплываў шэраг прычын, сярод якіх непаразуменні паміж членамі Рады (адносна палітычнай арыентацыі на Усход-Захад, і не толькі); дзейнасць бальшавікоў у асяроддзі прадстаўнікоў БНР, прапановы вяртацца ў БССР; амністыя ў БССР, якая праводзілася для тых, хто выступаў супраць бальшавікоў і падтрымліваў БНР; палітыка беларусізацыі ў БССР, а таксама ўзбуйненне беларускіх тэрыторый праз павяртанне ўсходнебеларускіх земляў у РСФСР (Віцебшчыны, Магілёўшчыны і Гомельшчыны).

m658wkh2ltg52s4n5bmt3fzxbdgivc7k.jpg
Аляксандр Цвікевіч

Важна адзначыць, што ўрад БССР пажадаў, каб Рада БНР перадала паўнамоцтвы БССР і абвесціла аб самароспуску. Аднак кабінет Аляксандра Цвікевіча не задаволіў патрабаванняў. Але найвышэйшая рада БНР была распушчаная з моманту ўваходу бальшавікоў у Менск.

Крыніцы:

1. Жылінскі П. Дэлегацыя БНР на Генуэзскай міжнароднай канферэнцыі 1922 г. // Сб. науч. ст. студентов, магистрантов, аспирантов. Вып. 2. Т. 2. Мінск, 2012.

Ганна Бурштын, budzma.org

Чытайце яшчэ:

Хто стаяў ля штурвала БНР і чаму ўсё так выйшла?

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Святар, які звярнуў увагу Ватыкана на беларусаў як асобную нацыю. Выйшла кніга «Выбранае» айца Льва Гарошкі

Дзейнасць Айца Льва Гарошкі ў замежжы мела без перабольшвання грандыёзныя маштабы. Віртуозны майстра тайм-мэнэджменту,...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Голда Мэір: як дзяўчынка з Пінска стала першай у свеце жанчынай на пасадзе міністра замежных спраў

Голда Мэір – першая ў свеце жанчына на пасадзе міністра замежных спраў і адна з першых жанчын, якая ўзначаліла ўрад. «Салідарнасць»...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя Асоба

А што, калі б?.. Разважаем, што было б з краінай, калі б Стэфан Баторый пражыў яшчэ 20 гадоў

Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Стэфан Баторый памёр у Гродне зусім нечакана — у той самы час, калі ў свеце...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

«Я маю бінты, каб апрацаваць гэтыя раны». LAZARET – персанальная выстава Цемры ў Празе

Адкрыццё персанальнай выставы LAZARET беларускай мастачкі Цемры адбудзецца 5 кастрычніка ў пражскай галерэі BESEDER. Гэта выстава...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Святар, які звярнуў увагу Ватыкана на беларусаў як асобную нацыю. Выйшла кніга «Выбранае» айца Льва Гарошкі
    Гісторыя Асоба
    Голда Мэір: як дзяўчынка з Пінска стала першай у свеце жанчынай на пасадзе міністра замежных спраў
    Грамадства Гісторыя Асоба
    А што, калі б?.. Разважаем, што было б з краінай, калі б Стэфан Баторый пражыў яшчэ 20 гадоў
    Мастацтва
    «Я маю бінты, каб апрацаваць гэтыя раны». LAZARET – персанальная выстава Цемры ў Празе
    Кіно
    Ад «Анімаёўкі» да «Евразия.Doc». Як рэпрэсіі і вайна змянілі кінафестывальную мапу Беларусі
    Да чаго давялі лібэралізацыя зь беларусызацыяй, альбо Зьмена дэкарацыяў па-беларуску
    Літаратура
    «На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    Грамадства
    У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі
    Культура
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР

Афіша

  • 05.10 — 09.11

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: LAZARET. Адкрыццё персанальнай выставы Цемры ў Празе

  • 05.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 05.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 05.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 05.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 05.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 05.10 — 06.10Канцэрты Таццяны Грыневіч-Матафонавай у Вільні
  • 05.10 — 09.11ПАДЗЕЯ ДНЯ: LAZARET. Адкрыццё персанальнай выставы Цемры ў Празе

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип