Пра гэта літаратар напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку і апублікаваў адпаведны фотаздымак.
«Сябры, я ў цэнтры Пінска п’ю каву.Гэта было кіно, цырк, і армейскі анекдот. Зрэшты, смешна да пэўнай мяжы, бо я займеў на сябе крымінальную справу. Аддыхаюся і пачну распавядаць», — напісаў Севярын Квяткоўскі.
Нагадаем, пісьменнік і журналіст Севярын Квяткоўскі быў затрыманы 19 студзеня, пасля таго як вярнуўся ў Беларусь з-за мяжы. Яго затрымалі за рэпост роліка, «у загалоўку якога была абраза супрацоўніка брэсцкай міліцыі». Пры затрыманні сілавікі са зброяй у руках выбілі дзверы ў кватэру, дзе знаходзіўся пісьменнік.
***
У перыяд з 2008 па 2012 гады Севярын Квяткоўскі быў рэдактарам сайта грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!».
Ён аўтар кніг «Фрашкі да пляшкі» (2007), «Падарунак для Адэлі» (2012). Таксама аўтар ідэі і сааўтар аўдыёкнігі «Народныя фрашкі. Супольны альбом» (2009), праекта і кнігі «Як стаць беларусам» (2014), сатырычнага рамана-комікса «Каларадская пушча» (2019).
Сувярын Квяіуоўскі працаваў журналістам на «Радыё 101,2» (1995–1996), у газетах «Имя» (1995–1996) і Наша Ніва (1996–1999), у беларускай рэдакцыі «Польскага радыё» (1997–1998), на «Радыё Рацыя» (1999–2002) і Радыё «Свабода» (2002–2008). Быў рэдактарам сайта ГКК «Будзьма беларусамі!» (2008–2012). З 2012-га быў публіцыстам Радыё «Свабода».