Глеб Лабадзенка, Сяргей Панізнік і Таццяна Беланогая выступяць у Полацку 9 і 10 лістапада 2011 года.
Сяргей Панізнік будзе прэзентаваць свой зборнік песняў і вершаў “Арэлі”, раскажа пра зборнікі вершаў для дзяцей “Адкуль вясёлка п’е ваду”, “Жыцень”, “Мы – грамацеі”, Таццяна прэзентуе свае песні на вершы Максіма Багдановіча, Яўгеніі Янішчыц, Дануты Бічэль, Глеб падрыхтаваў аповед пра даследаванне роду Радзівілаў.
9 лістапада
10.30 Гісторыка-філалагічны факультэт, г. Полацк
14.00 Гімназія №1 Полацка – выступ Сяргея Панізніка, гімназія №2 Полацка – выступы Таццяны Беланогай і Глеба Лабадзенкі
17.30 Цэнтр рамёстваў, г. Полацк, вул. Ніжнепакроўская, 27.
10 лістапада
10.00 Педагагічны каледж, г. Полацк.
Выступы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.