У Гомелі здзейснілі выратавальную аперацыю па выцягванні з Валатоўскага возера шасціметровай скульптуры «Валатазаўрыка», якая затанула ўчора днём, пішуць «Сильные новости».
Паводле інфармацыі відавочцаў, спачатку на дапамогу дыназаўру прыйшлі вадалазы Таварыства выратавання на вадзе. Затым пад скульптуру ўсталявалі надзіманыя падушкі і перамясцілі бліжэй да берага.
На фінальным этапе выратавальнай аперацыі задзейнічалі пад’ёмны кран, які выцягнуў яго на бераг.
Плывучую скульптуру плезіязаўра ўстанавілі ўчора на Валатоўскім возеры ў Гомелі, аднак яна не пратрымалася і паўдня. Праз некалькі гадзін уся канструкцыя пайшла пад ваду. Аказалася, што ў адным з паплаўкоў, якія трымаюць скульптуру на вадзе, быў няспраўны кран. З-за гэтага дыназаўр і пайшоў пад ваду.