У складзе таварыства на 2020 год было 14 чалавек, аматары краязнаўства займаліся ўстаноўкай памятных шыльдаў, піша канал «Право имеют».
Пасяджэнне адбудзецца 22 красавіка ў Гродзенскім абласным судзе. Позву падала Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.
Краязнаўчая арганізацыя «Коматава» дзейнічае з 2011 годза. У той час павінна была запусціцца Гродзенская ГЭС, а ваколіцы вёскі Коматава павінна было затапіць. Сябры арганізацыі займаліся даследаваннем гісторыі мясцовых цэркваў, садзейнічалі захаванню гісторыка-культарнай спадчыны. Кіраваў арганізацыі ўраджэнец вёскі Коматава Васіль Сямко.
Зачыстка «трэцяга сектара» ў Беларусі пачалася летам 2021 года. Ад таго часу больш за 150 недзяржаўных арганізацый былі ліквідаваныя.