Суд аб ліківдацыі легендарнай краязнаўчай арганізацыі адбудзецца 15-га верасня. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Штодзень».
«Талака» з’явілася ў 1986 годзе. Напрамкамі дзейнасці арганізацыі заўсёды былі краязнаўства і фальклор. Талакоўцы ладзілі этнаграфічныя вандроўкі, прыборкі ў гістарычных месцах горада, праводзілі старажытныя беларускія святы.
Сярод талакоўцаў такія вядомыя беларусы як лідар гурта «Стары Ольса» Зміцер Сасноўскі, пісьменніца і паэтка Югася Каляда, гісторык і мастацтвазнаўца Яўген Малікаў, бард Зміцер Вінаградаў і Вальжына Цярэшчанка.