У Ізабеліне амаль скончылі аднаўляць дах сінагогі

Зараз рэстаўратары дапрацоўваюць заходні схіл, а пасля зоймуцца паўднёвым. Гэта апошні крок ў аднаўленні даху сінагогі, піша hrodna.life са спасылкай на на Facebook-старонку маёнтка.

Sinahoha ŭ Izabielinie
Аднаўленне сінагогі ў Ізабеліне. Фота: Facebook-старонка маёнтка «Падароск»

Аднаўляць сінагогу ў Ізабеліне пачалі ў лістападзе 2024. Сцены будынка ўмацавалі і зрабілі часовы драўляны дах. У жніўні 2025 рэстаўратары пачалі змяняць часовы дах на сталы — ён ужо не зменіцца падчас будучых будаўнічых работ.

Sinahoha ŭ Izabielinie
Сінагога ў Ізабеліне. Фота: Facebook-старонка маёнтка «Падароск»

Мураваную сінагогу ў Ізабеліне пабудавалі у XVIII стагоддзі ў часы ВКЛ. У апошнія дзесяцігоддзі сінагога разбуралася і прыходзіла ў заняпад. Тады яе аднаўленнем заняліся валанцёры.

Будынак належыць турыстычнаму прадпрыемству «Маёнтак Падароск».