Выстава «Народны касцюм. Мінская вобласць» у Мінску

02.07.2025 - 07.09.2025 17:30 - 20:00 мастацкая галерэя «Цэнтр» (вул. Гікалы, 4) 3 рублі

 

У сераду, 2 ліпеня, у галерэі «Цэнтр» адкрываецца выстава «Народны касцюм. Мінская вобласць». 





Мэта праекта — паказаць эстэтычную вартасць і разнастайнасць традыцыйных комплексаў народнага адзення Міншчыны праз экспанаванне захаваных элементаў касцюма і сучасных рэканструкцый, зробленых на падставе даследаванняў. 

Свой унёсак у экспазіцыю зрабілі майстры з Беразіно, Валожына, Вілейкі, Дзяржынска, Клецка, Копыля, Любані, Мінска, Мядзеля, Ракава, Салігорска, Слуцка. 

А актуальнасць традыцыйнага беларускага касцюма прадэманстравана на прыкладзе вырабаў сучасных дызайнераў. Квіткі — 3 рублі поўны, 1 рубель ільготны. 


Працуе выстава па 7 верасня. 




Вам можа быць цікава

„Чароўны млын“ у Мінску

11.12.2025 12:00 - 14.12.2025 19:00 (пр-т Пераможцаў, 14)

„Калядны спеўны курс“ у Варшаве!

17.12.2025 (00:05 - 23:59) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6A)

Калядны Вайцюшкевіч ва Уроцлаве

18.12.2025 (19:00 - 21:00) Pub Salonik (ul Braniborska 2/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ