Літаратурна-музычная прэзэнтацыя беларускага фэнтэзі “Сем камянёў” адбылася ў Воршы

16 кастрычніка ў Воршы ў рамках кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбылася літаратурна-музычная вечарына – прэзэнтацыя кнігі Аляксея Шэіна “Сем камянёў”.

Перад тымі, хто прыйшоў на сустрэчу, выступіў аўтар, які не толькі расказаў пра раман, але і арганізаваў віктарыну на тэму беларускай літаратуры і мовы. Кожны ўдзельнік, які змог правільна адказаць на пытанні, атрымаў памятныя прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” і ад Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Музычнай часткай кіраваў Андрусь Такінданг. Ён настолькі завёў публіку пад сваю домру, што зала ўголас падпявала ягоныя спевы.

 

 

Тэгі: