• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.09.2023 | Гісторыя

Якія вядомыя беларусы сядзелі ў віленскай Лукішскай турме

Турэмны комплекс быў пабудаваны ў Лiтве ў 1901-1904 гадах. Ён выкарыстоўваўся ў якасці месца для заключэння палітычных апанентаў улады падчас царскай Расіі, Польскай Рэспублікі, нямецкай акупацыі і СССР. «Салідарнасць» расказвае, хто з вядомых беларусаў сядзеў за кратамі ў Лукішскай турме, а таксама паказвае, як яна цяпер выглядае. 


Лукішкі
    Лукішская турма 

Максім Танк

Паэт у 1932-м за ўдзел у выданні першага (і адзінага) нумара беларускага літаратурна-палітычнага «Часопіса для ўсіх», а таксама за падпольную камуністычную дзейнасць быў арыштаваны, яго пасадзілі ў віленскую турму Лукішкі. Праз месяц ён выйшаў на волю.

Увосень таго ж года Макім Танк перайшоў савецка-польскую мяжу і накіраваўся ў Мінск. Аднак маладога паэта затрымалі і дэпартавалі.

У канцы 1933 года, знаходзячыся ў чарговым зняволенні ў Лукішскай турме, сумесна з іншымі зняволенымі Максім Танк выдаў часопіс «Краты». У ім былі апублікаваны вершы Танка і іншых паэтаў, якія знаходзіліся ў турме.

Таксама Макім Танк у турме вёў дзённікі, фрагменты якіх склалі кнігу «Лісткі календара».


Тюрма ў Лукішках

Турма ў Лукішках
Лукішская турма 

Максім Гарэцкі

Працаваў у рэдакцыі газеты «Звязда», з якой у 1919 годзе пераехаў спачатку ў Мінск, потым у Вільню. Падчас існавання Польскай Рэспублікі за сувязь з камуністамі трапіў у Лукішскую турму ў 1922-м.

З кастрычніка 1923 года жыў у БССР. Працаваў выкладчыкам роднай мовы і літаратуры ў розных навучальных установах. З 1928-га займаўся навуковай працай у Інбелкульце і БАН.

У 1930 годзе быў арыштаваны па справе так званага Саюза вызвалення Беларусі і высланы на 5 гадоў у Вятку (Кіраўск).


Турма ў Лукішках
    Лукішская турма  

Антон Луцкевіч

Ажно тройчы – 1920, 1927, 1939 гады – быў у віленскай вязніцы адзін з бацькоў беларускай дзяржаўнасці і прэм’ер-мiнiстр Беларускай Народнай Рэспублікі Антон Луцкевіч.

За кратамі ён здзейсніў частку перакладу «Кнігаў джунгляў» Кіплінга, напісаў шэраг літаратурна-крытычных артыкулаў, накіды да хрэстаматыйных успамінаў «За 25 гадоў».

Лукішкі, унутры
    Лукішская турма 

Рыгор Шырма 

Кампазітар з 1922 года вёў вялікую культурна-асветніцкую дзейнасць у Заходняй Беларусі, выступаў з лекцыямі, артыкуламі, выдаваў зборнікі твораў беларускіх паэтаў (у тым ліку Максіма Танка).

З 1927-га быў адным з кіраўнікоў прагрэсіўнай культурна-асветніцкай заходне-беларускай арганізацыяй Таварыства беларускай школы аж да яе забароны польскімі ўладамі ў канцы 1936 года. За сваю дзейнасць двойчы арыштоўваўся. Адбываў пакаранне ў віленскай турме «Лукішкі».


Царква на тэрыторыі турмы

Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1940 годзе арганізаваў і ўзначаліў Беларускі ансамбль песні і танца. З пачаткам вайны калектыў знаходзіўся на гастролях у РСФСР, адкуль выехаў на Каўказ, а потым у Краснаярск. Тут быў арыштаваны НКВД і знаходзіўся ў турме да сакавіка 1942 года. Пасля перавезены на Лубянку.

Вызвалены па хадайніцтве Якуба Коласа перад Пятром Панамарэнкам і высланы пад нагляд органаў НКУС у Паўночны Казахстан, дзе працаваў настаўнікам сярэдняй школы.

У Вільне да 2019 года Лукішская турма служыла следчым ізалятарам. Пасля комплекс закрылі, ён стаў адкрыты для наведвання, а на тэрыторыі з’явіліся пляцоўкі для івэнтаў і бар.


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Падборка беларускіх календароў на 2024 год

Зрабілі для вас падборку календароў па-беларуску на 2024 год ад беларускіх мастакоў і дызайнераў, каб вы маглі...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Веткаўскі музей застанецца без свайго знакамітага дырэктара?

Пятро Цалка, мажліва, працуе апошні месяц у музеі. 1 студзеня сканчваецца ягоны працоўны кантракт, піша «Мова Гомель». ...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя Рэлігія

Што рабіць у Піліпаўскі пост

Піліпаўка — Піліпаўскі (Калядны) пост, адзін з чатырох асноўных пастоў у праваслаўных вернікаў. Пачынаецца ён 28 лістапада...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як беларусы змагаліся за незалежнасць Літвы стагоддзе таму

23 лістапада адзначаецца 105-годдзе ўтварэння Літоўскай арміі. І гэтая падзея значная не толькі для літоўцаў, але...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Падборка беларускіх календароў на 2024 год
    Культура Грамадства
    Веткаўскі музей застанецца без свайго знакамітага дырэктара?
    Культура Гісторыя Рэлігія
    Што рабіць у Піліпаўскі пост
    Гісторыя
    Як беларусы змагаліся за незалежнасць Літвы стагоддзе таму
    Грамадства Гісторыя Хрусь і папалам
    Беларусы — частка «трыадзінага народу»?! Новы выпуск відэапраекта «Хрусь і папалам»
    Грамадства Літаратура
    Памёр паэт і журналіст Алесь Мацулевіч
    Гісторыя
    Андрэй Катлярчук: «Мадэрная гісторыя краіны ніяк не адужае цыкл бяспамяцтва»
    Грамадства
    Гісторык: «Ніколі беларусы не стаялі на краю бездані так блізка, як зараз»
    Музыка
    Сяржук Доўгушаў: «Спевы — гэта ўнутраная тэрапія сябе як беларуса»
    Гісторыя Вандруем разам
    Унікальнае мястэчка ва Усходняй Беларусі з сімваламі заходняй цывілізацыі: Цімафей Акудовіч пра 5 цудаў Смалян
    Гісторыя
    Адкуль пайшоў балтызм і да чаго тут беларускі нацыяналізм?
    Асоба
    Аляксандр Ждановіч: «Самае складанае ў эміграцыі — невядомасць, і, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець»
    Мастацтва
    Карціны 13 беларускіх і ўкраінскіх мастакоў выставілі на дабрачынным аўкцыёне ў Беластоку
    Музыка Гітара Мулявіна
    Рэп-скаргі на “добрых” суседзяў, флэшбэкі ў мінулае і эндарфіны. Аб чым яшчэ спяваюць беларускія музыкі напачатку зімы?
    Грамадства
    Прыбралі з музея, бо людзі працягвалі на яго маліцца. Выкупленыя беларусамі эскізы праліваюць святло на невядомы раней абраз з Чырвонага касцёла

Афіша

  • 06.12

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Чытка п’есы Касі Чэкатоўскай «Гаргоны» ў Варшаве

  • 05.12 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 05.12 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 05.12 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 05.12 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве
  • 05.12 — 25.12Выстава Вольгі Якубоўскай «Марш жанчын» у Фларэнцыі
  • 05.12 — 18.12Вольга Palunisa збірае анлайн-групу на адмысловы курс па выцінанках на вокны!!!
  • 05.12 — 17.12Выстава Антона Ціханаўца і Яўгена Зайцава «ШУМ» у Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    • Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Вандроўка сцежкамі Уладзіміра Караткевіча
    • Тэст: Пазнай традыцыйную беларускую страву з бульбы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип