Магчымасці для беларускіх культурных дзеячаў: Беларуская Рада культуры аб’явіла аб працягу грантавай праграмы ArtPower Belarus

Абвешчаны новы набор заявак на падтрыманне творчых праектаў і арганізацыйнага развіцця ArtPower Belarus. Прыём заявак ужо адкрыты.

Art Power Belarus

Што такое праграма Art Power Belarus?

Праграма «ArtPower Belarus: захаванне беларускай грамадзянскай прасторы праз культуру і мастацтва» рэалізуецца Беларускаю Радаю культуры супольна з Дацкім інстытутам культуры і фінансуецца Еўразвязам. Праграма скіраваная на падтрыманне незалежных культурніцкіх ініцыятываў як у Беларусі, гэтак і ў эміграцыі, умацаванне грамадзянскае супольнасці праз мастацтва і культуру, павышэнне прафесійных кампетэнцыяў беларускіх дзеячаў культуры і развіццё міжнародных сувязяў і прафесійных сетак.

Мэты і прыярытэты праграмы

Мэта праграмы ArtPower Belarus — падтрымаць незалежныя беларускія культурніцкія і мастацкія ініцыятывы як рухавікі дэмакратычных пераменаў.

Асаблівая ўвага будзе надавацца праектам, якія:

  • павышаюць якасць і бачнасць беларускай культуры;
  • злучаюць творцаў і аўдыторыю па абодва бакі мяжы;
  • развіваюць прафесійныя сеткі;
  • паляпшаюць умовы працы культурніцкіх актараў і спрыяюць іх інтэграцыі ў еўрапейскую прастору;
  • ствараюць новыя формы прасоўвання беларускай культуры;
  • грунтуюцца на асвеце, адукацыі і пашырэнні прафесійных навыкаў.

Трэкі фінансавання

Трэк 1. Арганізацыйнае развіццё

Праекты, накіраваныя на ўмацаванне арганізацыйнай устойлівасці, развіццё інфраструктуры, пабудову партнёрстваў, запуск новых праграм, паляпшэнне камунікацыі або мадэрнізацыю працы арганізацый. Уключае інвестыцыі ў стратэгіі, каманды, сістэмы і інструменты.

Сума гранта: 10 000–60 000 €

Спампаваць формы заяўкі

Дэдлайн падачы: 29 ліпеня 2025 г.

Трэк 2. Крэатыўныя праекты

Фінансаванне творчых ініцыятыў: міні-, мідзі- і партнёрскія праекты. Мэта — стварэнне новых культурных прадуктаў, правядзенне публічных імпрэзаў, міжкультурны абмен, мастацкія даследаванні і г.д.

Сума гранта:
MINI: 3 000–10 000 €
MIDI: 10 000–60 000 €

Спампаваць формы заяўкі

Дэдлайн падачы: 15 ліпеня 2025 г.

Трэк 3. Праекты ў асаблівых абставінах

Падтрымка тэрміновых ці надзвычайных ініцыятыў: напрыклад, у выпадку рэпрэсій, страты фінансавання падчас рэалізацыі праекта або немагчымасці перанесці важную паездку ці падзею. Таксама ахоплівае сітуацыі са стратаю працаздольнасці.

Сума гранта: 1 000–10 000 €

Спампаваць формы заяўкі

Старт прыёму заявак: жнівень 2025 г.       

Дэдлайн падачы: на пастаяннай аснове

Падрабязней пра ўмовы падачы заяўкі на праграму Art Power Belarus чытайце тут.