Магічная мапа Магілёва ад Рамана Жыгарава

Магілёўская рок-зорка, удзельнік колішняга гурта “Глюкі”, а цяпер гітарыст і аўтар тэкстаў знакамітых Akute расказаў пра магічныя месцы роднага горада, звязаныя з юнацкімі страхамі, начной варажбой ды дзіўнымі знікненнямі.

 

Пячэрскі лесапарк

 

Гэта сапраўдны лес у межах горада, я памятаю, як аднойчы мы вырашылі там варажыць, гэта было ноччу, таму было надзвычай страшна. З тых часоў гэтае месца для мяне адно з самых магічных. Я памятаю, як мы чакалі там прыход Эры Вадаліва і выклікалі дэмана.

 

Старажытныя польскія могілкі

 

Яны вельмі прыгожыя, там ёсць сапраўдныя падземныя склепы. На могілках быў страшны ахоўнік, якога мы вельмі баяліся. Гэтыя могілкі існуюць і сёння, я вельмі часта каля іх праходжу і ўспамінаю.

 

Кухня Рамана Жыгарава

 

Гэта, напэўна, самае магічнае месца з усіх трох, там увесь час нешта знікае. Там знікае ежа, кубкі і нават час ад часу людзі.

 

 

Ілюстрацыі Андруся Такінданга

 

Сутнасць праекта “Магічная Мапа” кампаніі “Будзьма беларусамі!”: з існых адасобленых “пазлаў” — мясцінаў беларускіх гарадоў —  стварыць агульную, актуальную калектыўную гарадскую гісторыю Беларусі.  Горад — прастора супольная. І магічная мапа павінная стварацца супольна. Таму прапаноўваем стаць удзельнікам праекта ўсім, хто хоча падзяліцца сваімі таямнічымі ведамі.

Мы чакаем і вашых допісаў! Дасылайце  на адрас кампаніі  razam@budzma.org (з пазнакай у тэме ліста «Магічная Мапа») спіс сваіх магічных месцаў (не больш за тры), тых месцаў, якія маюць сваю гісторыю і  патэнцыйна будуць цікавыя іншым жыхарам горада. Дасылайце пералік разам з кароткім тлумачэннем: чаму гэтае месца для вас дарагое альбо чаму вы лічыце яго магічным, адметным. Найцікавейшыя аповеды будуць публікавацца на нашай старонцы “Магічная Мапа” і аздабляцца малюнкамі Андруся Такіндага. Калі вы малюеце самі, дасылайце і свае малюнкі!

Чытаць пра праект Магічная Мапа ад кампаніі «Будзьма беларусамі!»

 

Інфармацыйныя партнёры:

Тэгі: