Майстэрня дзіцячай анiмацыi (відэа)

Кожны з нас памятае, які цікавы і яскравы свет адкрывае для нас маляванне. З дапамогаю алоўка і фарбаў магчыма самастойна стварыць казку і расфарбаваць свае жыццё. З ідэяй стварыць анімацыйный фільм па матывах беларускай народнай казкі да выхаванцаў Гомельскага Дзіцячага Дома завіталі удзельнікі незалежнай валанцёрскай ініцыятывы.

Падчас працы над мультфільмам дзеці малявалі тое, як яны бачаць персанажаў казкі “З рога ўсяго многа”, а пасля кожны малюнак ажыў дзякуючы мантажу.

Ідэя стварэння “Майстэрні дзяцячай анімацыі” належыць Сержу Кузняцову. Яна скіраваная на выхаванне творчасці да актыўнасці дзетак праз самавыяўленне. Апроч гэтага праект мае дбае пра развіццё беларускай культуры, вяртанне да яе вытокаў і папулярызацыю беларускіх народных казак.

 

ул. інф.