21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, прадстаўнікі кампаніі “Будзьма беларусамі!” завіталі ў Маладзечанскі музычны каледж імя Агінскага, дзе прынялі ўдзел у святочным канцэрце “І адвечна гучыць беларускае слова”.
Падчас імпрэзы навучэнцы каледжа чыталі вершы беларускіх класікаў, выконвалі інструментальныя і вакальныя кампазіцыі. Каардынатар кампаніі па Мінскай вобласці Святлана Чакушка распавяла гледачам пра новую акцыю кампаніі “Наша пяцісотгоднасць”, прымеркаваную да юбілея беларускага кнігадруку і павіншавала ўдзельнікаў і пераможцаў віктарыны “Лепшы Мовазнаўца” , якія атрымалі каштоўныя падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Яшчэ адзін выдатны падарунак – выступленне паэта, перакладчыка Віталя Рыжкова – быў адрасаваны ўсім гледачам, якія шчыра аддзячылі паэта увагай і гарачымі апладысментамі.
паводле molmk.by