На сайце Нацыянальнай бібліятэкі апублікавалі падборку цікавых лайфхакаў, якія дапамогуць арганізаваць і сартаваць кнігі на паліцах.
Спачатку згадаем адну вельмі важную рэч. Як бы вы ні вырашылі арганізаваць сваю бібліятэку, гэта павінна быць сістэма, якая працуе выключна на вас: то бок, дапамагае знайсці патрэбную кнігу максімальна хутка, а заадно змясціцца ў даступнай прасторы. У першую чаргу, гэта ўсё для вашага камфорту. Пабудзьце крыху эгаістам у рэшце рэшт! І зусім не сорамна за аснову сваёй сарціроўкі браць эстэтычныя аспекты. Вядома, хтосьці можа палічыць гэта мяшчанствам і праявай павярхоўнага стаўлення да такой сур’ёзнай справы, але... ці не ўсё роўна? Прыгожыя кніжныя паліцы — сюрпрыз-сюрпрыз! — стымулююць ваша жаданне чытаць, падахвочваюць яго. Некаторыя публічныя бібліятэкі, не ўлічваючы гэта, губляюць сваіх чытачоў: калі кнігі на паліцы стаяць няроўна, выглядаюць неэстэтычна, не чапляюць погляд, то і браць іх ніхто не захоча. Прывабнасць мае значэнне.
Падвядзём вынікі: сарціруйце так, як вам зручна. Які-небудзь са спосабаў цудоўна вам падыдзе, і ваша чытацкае жыццё стане значна прасцей.
Так як жа арганізаваць свае паліцы?
Пачнём з відавочных варыянтаў. Да такога вы, верагодна, прывыклі яшчэ з першага наведвання публічнай бібліятэкі: кардонныя шыльды з літарамі, строгі алфавітны парадак, максімум сур’ёзнасці. Нават у буйных навуковых бібліятэках (напрыклад, у Бібліятэцы Кангрэсу ЗША) выкарыстоўваецца гэты метад: кнігі на паліцах размешчаны строга па аўтарах у парадку іх згадвання. Той жа прынцып дзейнічае і ў тэматычных раздзелах.
Такім чынам, гэты від сарціроўкі ўраўноўвае на паліцах усе кнігі, якімі вы толькі змаглі завалодаць, незалежна іх ад жанру і напрамку. Дапаможа падкрэсліць, які вы рознабаковы чалавек — ці сабраць кнігі ў своеасаблівыя аўтарскія блокі, калі раптам вы чытач-адналюб і ваша бібліятэка аддае даніну толькі некалькім пісьменнікам, якія кранулі сэрца.
Зрэшты, нават у такой сістэме ёсць недахоп. Напрыклад, вы сабралі ўсю вашу хатнюю бібліятэку, старанна выставілі ў дакладным парадку ад А да Я, усё прыгожа, роўненька, ідэальна запоўнена. А потым праходзіць месяц-другі, і вы купляеце яшчэ пару кніг. А ставіць куды? Зноў перастаўляць усё, вызваляючы месца для новых асобнікаў? Выхад: загадзя пакідаць трохі месца на кожнай паліцы для кніг, якія вы яшчэ купіце ў будучыні (а вы пэўна купіце, мы вас ведаем).
Выдатна камбінуецца з першым метадам. Ваша прастора выкарыстана максімальна эфектыўна, шукаць кнігу лёгка і проста. Засталося толькі пераканацца, што вы пакінулі сабе месца для пашырэння патэнцыйнай кніжнай калекцыі.
У гэтым выпадку на вашых кніжных паліцах зноў разгорнецца цэлая феерыя розных жанраў, якія стаяць побач. Хутчэй за ўсё, нават кнігі аднаго аўтара будуць падзеленыя. Мінімум цэльнасці. Затое з назваў на карэньчыках, верагодна, атрымаецца якая-небудзь пацешная фраза. Не самы традыцыйны спосаб сарціроўкі, але, па меншай меры, вясёлы.
Так, так, мы згадалі, што гэтая бібліятэка выкарыстоўвае сарціроўку ў алфавітным парадку па аўтарах. Але гэта толькі вяршыня айсберга: на самой справе ўсё куды больш складана. Калі ваша бібліятэка разраслася да памераў сярэдняй публічнай, а вы самі — чалавек скрупулёзны і ўважлівы да дэталяў, гэты спосаб сарціроўкі можа ідэальна падысці.
Такім чынам, у чым жа сутнасць? Паглядзіце на сваю бібліятэку і разбіце яе на дзевяць умоўных класаў — жанраў або тэм, як вам больш падабаецца. Кожнаму класу прысвойце лічбу ад 0 да 9. Цяпер кожны з гэтых класаў разбіце на падкласы, якім таксама прысвойце лічбу. І так складайце структуру, пакуль у вас не скончацца кнігі ці фантазія. У канчатковым выніку апынецца, што ў любой з вашых кніг ёсць умоўны індэкс: першая лічба ў ім азначае клас, другая — падклас і гэтак далей. Можна нават на карашкі паперкі з індэксам наклеіць, каб усё было як у сур’ёзнай бібліятэцы.
Складана і заблытана? Давайце прывядзём прыклад для нагляднасці. Дапусцім, сярод вашай калекцыі хапае кніг па гісторыі мастацтва і, адпаведна, з’яўляецца цэлы клас — «Мастацтва» з прысвоеным нумарам 7. У ім — «Жывапіс» з нумарам 1, «Скульптура» з нумарам 2 і «Кінематограф» з нумарам 3. Вы шукаеце што-небудзь пра Рэнуара, таму ўспамінаеце, што ж там у раздзеле «Жывапіс», і аказваецца, што там — яшчэ падраздзелы, а сярод іх — «Імпрэсіянізм» з нумарам 5. У выніку, разумееце, што кнігі пра Рэнуара маюць індэкс 715. Вось яго і шукайце.
Змахніце пот з ілба: сістэма толькі на першы погляд здаецца складанай і перагружанай, але, калі ў вашай хатняй бібліятэцы паліцы трашчаць ад навуковай літаратуры, а вам часта даводзіцца звяртацца не столькі да канкрэтнай кнігі, колькі да тэмы, дзесятковая класіфікацыя зэканоміць вам час і сілы. Праўда, перад гэтым прыйдзецца папрацаваць.
Дарэчы, на аснове гэтай спецыфічнай сістэмы была створана Універсальная дзесятковая класіфікацыя, якая па гэты дзень шырока выкарыстоўваецца ва ўсім свеце — у тым ліку і ў вашай улюбёнай Нацыянальнай бібліятэцы. Асноўныя раздзелы УДК сапраўды ўніверсальныя і аднолькавыя для ўсіх: 0 — «Агульны аддзел, дакументацыя, бібліятэчная справа і г.д.», 1 — «Філасофія і псіхалогія», 2 — «Рэлігія і багаслоўе», 3 — «Грамадскія навукі», 5 — «Матэматыка і натуральныя навукі», 6 — «Прыкладныя навукі, медыцына і тэхналогія», 7 — «Мастацтва, фатаграфія, музыка, гульні і спорт», 8 — «Мовазнаўства, лінгвістыка, мастацкая літаратура», 9 — «Геаграфія, біяграфіі і гісторыя». Як вы маглі заўважыць, нумара 4 у гэтым спісе няма. Гэты раздзел — увага! — вольны і вакантны для будучага прымянення з 1962 года. У наступны раз, разглядваючы стэлажы ў атрыуме, уявіце, як шмат лічбаў і складаных сувязяў стаіць за кожнай з кніг.
Сарціроўка па жанрах можа быць зручнай, калі вас увесь час непакоіць думка, што б такое пачытаць пад настрой. Хочацца пусціць кранальную слязу? Пасмяяцца ад душы? Напалохаць сябе да чорцікаў? З жанравай упарадкаванасцю вы заўсёды ведаеце, дзе шукаць патрэбную кнігу.
Для пачатку, прыйдзецца скласці спіс жанраў, па якіх вы будзеце сарціраваць сваю бібліятэку. Магчыма, у вас велізарная калекцыя навуковай фантастыкі і вам хопіць цярпення на сістэматызацыю па ўсіх яе паджанрах? Ад «А» (альтэрнатыўна-гістарычная) да «Х» (хронафантастыка) — класіфікацыя залежыць толькі ад вас.
У рэшце рэшт, заўсёды можна проста арганізаваць кнігі па катэгорыях: літаратуру вашага дзяцінства — сюды, падручнікі — туды, постмадэрністаў — на бачнае месца, любоўныя раманы — крыху прысаромлена ў куточак. Падзяліце мастацкую і навуковую літаратуру, а потым зноў вяртайцеся да дзялення па жанрах, але ўжо ўнутры гэтых двух вялікіх катэгорый. Ці не вяртайцеся — гэта ж вашы кнігі, рабіце, што хочаце.
Для класіфікацыі па настроі, безумоўна, спатрэбіцца хоць бы павярхоўна азнаёміцца з усімі кнігамі ў сваёй шырокай калекцыі. Так-так, нават з тымі, якія вы купілі сто гадоў таму і ўсё яшчэ абяцаеце сабе абавязкова прачытаць. Успамінайце, пра што яны, якім працяты настроем — і сартуйце, як ніколі. Складзіце разам усе кнігі, якія выціснулі з вас літры слёз і сентыментальнасці, кнігі, якія напалохалі вас да дрыжыкаў, кнігі, якія вяртаюць вас у цёплыя летнія дзянькі або прымушаюць успомніць дзяцінства. У гэтым выпадку сартаванне стане не толькі карысным, але і даволі прыемным заняткам. Бо за кожнай кнігай крыюцца ўспаміны — варта толькі зазірнуць.
Пераходзім да варыянтаў больш празаічных. Кнігі нестандартнай формы раздражняюць у той жа ступені, што і вабяць: вечна яны не змяшчаюцца на паліцы, тырчаць ва ўсе бакі, засланяюць чужыя карашкі... А асабліва адчувальных эстэтаў здольна выбіць з каляіны нават суседства кніг у цвёрдых і мяккіх вокладках. Што ўжо казаць пра нераўнамерны плот з гіганцкіх і зусім маленькіх кніг, якія стаяць адна за адной. Рашэнне: адсартаваць усё па памеры і не саромецца гэтага.
У першую чаргу, збярыце ўсе свае габарытныя кнігі, вялізныя часопісы і іншыя альбомы, збярыце і пакладзіце на самай верхняй або ніжняй паліцы. Так-так, менавіта пакладзіце. Запомніце гэты момант, мы крыху пазней да яго вернемся і ўсё растлумачым. А пакуль расстаўце ўсё астатняе па памеры — пэўна ў вас хапае кніг з адной і той жа серыі або проста супадальных па фармаце. Гэты спосаб хутчэй дапаможны і выдатна працуе ў камбінацыі з іншымі.
Адкіньце ўсе забабоны: эстэтычны бок сарціроўкі таксама вельмі важны. Гэта вашы кнігі, рабіце з імі ўсё, што вам уздумаецца, — асабліва калі ў вас лепш за ўсё працуе візуальная памяць, а вось назвы неяк не занадта адкладаюцца ў галаве. У рэшце рэшт, з кім з нас не здараліся сітуацыі, калі трэба тэрмінова знайсці «ну, кнігу, сіненькую такую, там яшчэ нешта белае на вокладцы»? Вось так.
У сарціроўцы па колеры таксама варта вызначыць загадзя некаторыя правілы. Якая ваша кніжная палітра? Куды аднесці кнігі, дзе карашок мае некалькі колераў? А што рабіць з белымі, чорнымі, залацістымі, серабрыстымі? Як толькі вызначыце для сябе ўсе важныя аспекты, расставіць кнігі стане справай простай і прыемнай.
Раптоўны варыянт для тых, хто часта купляе кнігі з пэўных серый: сарціруйце па выдавецтвах! Многія з іх імкнуцца вылучыцца на агульным фоне, заводзячы сабе спецыфічнае афармленне вокладак і спалучаючы разнастайныя кнігі паміж сабой па тону. Напрыклад, кнігі ад Penguin Books вы ні за што не зблытаеце з іншымі, бо ў іх так шмат аранжавага. У рэшце рэшт, гэта добры спосаб аддаць даніну павагі людзям, дзякуючы якім ваша хатняя бібліятэка наогул існуе.
Такім чынам, час перайсці да дапаможнага спосабу, дзякуючы якому вы можаце максімальна выкарыстоўваць прастору на кніжных паліцах, калі ў вас хапае кніг прыкладна аднолькавага фармату.
Традыцыйны спосаб захоўвання кнігі на паліцы — паставіць яе на карашок. Але пры метадзе з чаргаваннем некаторыя кнігі кладуцца на паліцу адна на адну, так, каб была відаць назва. Так, спачатку здаецца, што месца для кніг патрэбна больш, але гэта ілюзія: на самой справе ваша прастора выкарыстана максімальна рацыянальна. Толькі паспрабуйце — і зразумееце, што на паліцы кніг куды больш, чым раней. Яшчэ і карашкі мяккай вокладкі псавацца не будуць.
Іншы спосаб: класці ўсе кнігі пэўнай серыі адна на адну, але самую першую з іх ставіць на карашок. Выглядае вельмі эстэтычна.
Выдатны метад для невялікіх хатніх бібліятэк, якія змесцяцца на пары паліц. Замест таго, каб ламаць галаву над класіфікацыяй усяго гэтага дабра, проста расстаўце кнігі ў два розныя куты: у адным прачытанае, а ў другім — тое, што толькі трэба будзе спасцігнуць.
Спосаб просты і нядрэнна працуе ў спалучэнні з іншымі, бо заўсёды можна проста пакінуць адну паліцу пад некранутыя кнігі, а агульную калекцыю ўжо больш удумліва сарціраваць. Калі вам для непрачытаных хопіць адной паліцы...
Падчас сарціроўкі кніг слухайце сваё сэрца.