Яно прайшло 1 сакавыіка ў глыбоцкім Доме рамёстваў.
Мерапрыемства было праведзеная з уласнай ініцыятывы майстра. Па яго словах, мэтай было пазнаёміцца з бацькамі дзяцей, якія ходзяць да яго на заняткі ў гурток разьбы па дрэву. Віктар Дудкевіч сказаў, што яму таксама хацелася, каб дзеці разам з бацькамі правялі выходны дзень, каб бацькі лепш ведалі, чым дзеці займаюцца.
На мерапрыемстве майстра распавёў пра гісторыя лыжкі, правёў конкурс, дзе былі пытанні пра лыжку. Два пераможцы атрымалі прызы, якія былі вырабленыя ў Доме рамёстваў.
Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікаў чакаў салодкі стол, які быў арганізаваны дзякуючы спонсарскай падтрымцы прадстаўніцтва кампаніі “Кока-кола”.