Майстэрня карысных праектаў аб’яўляе набор на восеньскі курс па сацыякультурным праектаванні

Каманда Майстэрні абяцае навучыць ствараць праекты ад ідэі да вынікаў. Падчас курсу будзе магчымасць дапрацаваць свае ідэі і выпрабаваць праекты, а таксама стаць часткай супольнасці аднадумцаў.


maysternia_karysnykh_praektau_02.JPG

Добрымі дапаможнікамі будуць таксама адмысловы project book, зваротная сувязь ментараў і ментарак, шмат практыкі і нават група псіхалагічнай падтрымкі.

Каму пасуе гэты курс?

Калі ты беларус ці беларуска і табе цікава даведацца больш пра рэалізацыю ўласнага сацыяльнага альбо культурнага праекта і рэалізаваць яго ў рэальным жыцці.

Якія праекты могуць удзельнічаць ў Майстэрні?

Самыя розныя: кіно, арт, музыка, медыя, урбаністыка, плэйсмейкінг, стварэнні супольнасцей, анлайн ці афлайн праекты. Адзіная ўмова — праект павінен быць карысным для грамадства і прыцягваць увагу да актуальных праблемаў.

Працягласць навучання ў Мастэрні з 31 жніўня па 23 лістапада 2023 года. Усе мерапрыемствы праходзяць анлайн, першая сустрэча адбудзецца ўжо 31 жніўня. Удзел бясплатны.

Анкеты прымаюцца да 20 жніўня ўключна.

Праграму, водгукі з папярэдніх набораў і форму заяўкі можна знайсці на сайце Майстэрні карысных праектаў.

Наконт ўсіх пытанняў пішыце на goodmasterskaya@gmail.com.