Мінск і Кіеў больш не пабрацімы

Такое рашэнне прыняла  сёння кіеўская рада.


«Мінск ужо наўрад ці можна назваць горадам-пабрацімам Кіева. Таму нам нічога не перашкаджала прыняць рашэнне аб пазбаўленні такога статусу сталіцы Беларусі. Краіны, з тэрыторыі якой ляцелі ракеты ва ўкраінскія гарады і пасёлкі і адбывалася ўварванне расейскіх войскаў у нашу дзяржаву», — напісаў у сваім тэлеграм-каналемэр украінскай сталіцы Віталь Клічко.

З пачатку вайны гэта не першы выпадак, калі ўкраінскія гарады адмаўляюцца ад пабрацімства з беларускімі. Оўруч разарваў адносіны з Мазыром, Мікалаеў з Магілёвам і Браславам, а Чарнігаў з суседнім Гомелем.