Вядучая актрыса Віленскага старога тэатра Аляксандра Метальнікава задумала свой монаспектакль «Самотны чалавечы голас» па кнізе «Чарнобыльская малітва» яшчэ да таго, як яе аўтарка, пісьменніца Святлана Алексіевіч ганаравалася Нобелеўскай прэміі па літаратуры.
Фота: Дзмітрый Мацвееў
У спектаклі выкарыстаны толькі адзін фрагмент кнігі, загаловак якога даў яму назву. Тут не гучыць аповед пра абставіны найвялікшай тэхналагічнай катастрофы чалавецтва — выбух на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі 26 красавіка 1986 г. Акцёрку захапіў маналог жанчыны, ўдавы загінулага выратавальніка «ліквідатара» аб іх любові, і як гэтая гіганцкая катастрофа здолела прымусіць асабліва загучаць і загарэцца любові нічым не асаблівых, але вельмі чыстых і шчырых людзей.
«Я адчула, што абавязана гэта зрабіць», — кажа акторка.
Аляксандра Метальнікава вырасла ў Вісагінасе, яе бацькі абодва працавалі на АЭС. Ёй было ўсяго шэсць гадоў, калі ўзарвалася Чарнобыльская АЭС. Таму, хаця з тымі падзеямі яна не сутыкнулася наўпрост, але ўскосным чынам катастрофа Чарнобыля і трагедыі тых людзей закранула і яе, яе сям’ю. Таму акторка, нягледзячы на сваю вялікую занятасць у галоўных ролях асноўнага рэпертуару, вырашылася і на гэтую самастойную працу.
Фота: Дзмітрый Мацвееў
Спектакль ідзе на рускай мове.