Першае інстаграм шоу па-беларуску вяртаецца. Прыём заявак да 10 красавіка!
Падчас шоу ў герояў ёсць месяц, каб пачаць размаўляць па-беларуску.
Першы сезон сабраў 31 героя з розных гарадоў Беларусі і замежжа. У другім сезоне два галоўныя героі будуць спаборнічаць у выкананні заданняў.
Героі шоу два разы на тыдзень атрымліваюць заданні, звязаныя з беларускай мовай. Па нарастальнай з кожным заданнем героі ўсё болей выкарыстоўваюць беларускую мову ў сваім жыцці. Шоу будзе транслявацца ў фармаце сторыс у інстаграме @artsiadziba, а таксама ў інстаграме герояў.
Два героі будуць абірацца з дапамогай анлайн-кастынгу.
Патрабаванняў да кандыдатаў не шмат: ты размаўляеш па-руску, маеш жаданне пачаць размаўляць па-беларуску, не баішся размаўляць на камеру, эксперыментаваць.
Далучыцца ў сваіх сторыс да выканання заданняў можа кожны! Цябе абавязкова заўважаць і ацэняць. Заданні сфармуляваныя так, што не прымушаюць выходзіць на вуліцу.
Калі ты яшчэ не вырашыў перайсці на родную мову, то самы час гэта зрабіць!