Ці працягнуцца курсы ў горадзе Радзівілаў — залежыць ад жыхароў Нясвіжа!
У суботу, 22 сакавіка Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка правялі заняткі “Мовы нановы” ў Нясвіжы, па адрасе: Віленскі (Савецкі) завулак, 2. Арганізавала сустрэчу на месцы мастачка Наталля Бордак. Сустрэча прайшла пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”
На занятках прысутнічала 12 чалавек. Абмеркавалі, што такое ілжэсябры перакладчыка, разабралі слоўнік па тэме “Медыцына”, выканалі групавое творчае заданне, паглядзелі старыя здымкі Нясвіжа. Прысутныя абмяняліся тэлефонамі — каб вырашыць, калі сабрацца зноў. У заключэнні сустрэчы жыхарка вёскі Вялікая Ліпа выканала некалькі песень.
Тэгі: Нясвіж