• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.12.2013 | Беларуская мова «Mоўны вентылятар»

Моўны вентылятар: вынаходзіць лісапед

Каб цябе рак еў-еў, не даеў і кінуў

Ці не першае, што людзі завучваюць, калі сутыкаюцца з іншай мовай, – гэта лаянка. Усе гэтыя факі, м’ерды, шайсы заўсёды вабяць і ўзбуджаюць прагу навукі. А калі справа даходзіць да беларускай мовы, то тут меркаванні знаўцаў і аматараў падзяляюцца: адны кажуць, што ў беларускай няма лаянкі, мова чыстая і крышталёвая, можна толькі па-народнаму насылаць на нядобразычліўца качак, каб тыя яго патапталі, ды камароў, каб забадалі. Другія – заклікаюць мацюкацца, аргументуючы, што ў вёсцы, маўляў, так мужыкі ды бабы гавораць. Трэція – баяцца “расейскай” лаянкі, але наогул без яе жыць не могуць і таму шукаюць “спрадвечныя” беларускія крэпкія словы.

І ў першых, і ў другіх, і ў трэціх часта выходзіць нязграбна, бо 18-гадовае дзіця мегаполісу ў падкарочаных штанцах, у пантофлях на босую нагу ды вялікіх цёмных акулярах, што сварыцца з кімсьці па смартфоне і, манерна павышаючы тон, падкрыквае: “Каб у цябе ў пуні пуста стала ды бульба не ўрадзіла!”, выглядае даволі сюррэалістычна. Мацяршчына таксама не панацэя і для многіх непрымальная, таму прапанова мацюкацца як па-расейску, толькі пільнаваць асіміляцыйную мяккасць ды яканне – зноў не выйсце. А шукальнікаў “спрадвечнага”, бывае, заносіць у такія гушчары, дзе скрозь голле не відаць ні промня разважнасці і ў п’янкой імгле самабытнай беларускай лексікі ўчорашні даследчык абяртаецца блазнам-вынаходнікам.

Бэрак-бэрак, дай цукерак!

Тая ж гісторыя і з моладзевым слэнгам ды наогул гутарковым стылем. Бо кожны, хто больш ці менш ведае беларускую мову, можа на ёй пагаманіць пра бары-лясы-ды-рэкі, нават падыскутаваць пра апалячванне шляхты ды праўдзівыя сымбалі, а як даходзіць справа да штодзённасці, то нешта закліноўваецца. Некаторыя пераходзяць на расейскую, некаторыя проста і ў побыце пачынаюць прамаўляць у стылі прадмовы да статута 1588 года.

Падаецца, прынамсі часткова праблему магло б вырашыць усведамленне, што слэнг для беларускай і рускай моў у Беларусі ў многім агульны і багата што з гаворанага тут “па-расейску” не ёсць расейскім па сутнасці і самім расейцам невядомае і нязнанае.

Найперш гэта тычыцца “дзіцячага” слэнгу: колькі пакаленняў дзяцей гуляюць у квача / кіча / бэрка / сіфу, дзе іх можа спаймаць вода, яшчэ ў дрэва (ён жа сабжык, ён жа самжэла), страляюць з пісцікаў або песцікаў, тырацца ў калідорах і жуюць на перапынках сабойку. І хаця дзеці гарадоў збольшага размаўляюць па-руску, але гэтыя словы і выразы беларускія. Тое тычыцца і падлеткавых слоў: афэлак, сцыкло, капец, здрыснуць, лахаць…

Таму рэцэпт для тых, хто хоча памацней выказацца па-беларуску, – успамінаць школьныя гады і школьныя словы, ладную частку іх між іншага можна пабачыць у дыялектных слоўніках, слоўніку Насовіча 1870 года ды розных іншых экстравагантных, але аўтарытэтных ксёнжках.

Смешна ў роце, цырк на дроце

Адным словам, беларускае бліжэй, чым нам падаецца, ды наогул і руская мова беларусаў спрэс аздоблена перламі з беларускай. Некаторыя з іх наогул не ўсведамляюцца за беларускія – славутыя шуфлядка, шыльда, штроксы, сцірка / сцёрка. Іншыя выразы настолькі ёмкія і гэтак удала апісваюць нашу рэчаіснасць, што іх беларускасць проста не заўважаецца: хрэстаматыйная агульная млявасць і абыякавасць да жыцця (паводле апокрыфаў: і схільнасць да самагубства), вечнае знікненне ў пошуках ежы, псеўдапольскае што занадта, то не здрова, “маладыя”, але знакамітыя ганьба, хапун, плошча. Апроч таго, хіба кожны з нас інтуітыўна ведае, калі трэба ўкруціць цырк на дроце, няма дурных, не мела баба клопату, злазь з даху – не псуй гонту, як дурань з (с)пісанай торбай. Дарэчы, наконт апошняга выразу знаная гебраістка Галіна Сініла мяркуе, што гэтак беларусы “засвоілі” Тору – раней выраз гучаў “(насіцца) як дурань з (с)пісанай Торай”, але гэта ўжо іншая байка.

Карацей, няма чаго вынаходзіць ровар, трэба проста сабраць да кучы раскіданыя на падворку паржавелыя дэталі ды звінціць з іх лісапед.

Уладзь Лянкевіч і Алена Пятровіч


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»

Беларускі мастак, пэдагог, філякартыст, краязнавец і грамадзкі дзеяч нарадзіўся ў мястэчку Краснасельскі Ваўкавыскага...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

«Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных

Савецкія падручнікі. Больш дысцыпліны. Ідэалогія. Выхаванне працай. Ангельская мова — не трэба. «Школа — гэта храм»....

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»

Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

«У Эўропе толькі адна такая краіна з разьмеркаваньнем. РБ. І вось як увялі, дакладней, вярнулі гэтую савецкую...

Апошнія навіны

    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта

Афіша

  • 27.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 27.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип