• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
29.08.2022 | Мастацтва

Мультымедыйны праект «Шэпт» па кнізе Сяргея Лескеця экспануецца ў НЦСМ

У трох залах галоўнага корпуса Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў знайшоў прытулак мультымедыйны выставачны праект «Шэпт». «Экспазіцыя заснавана на аднайменнай кнізе фатографа Сяргея Лескеця, які на працягу амаль дзесяці гадоў вывучаў «містычны і заслонены ад чужых вачэй свет „вясковага вядзьмарства“», збіраў партрэты і гісторыі апошніх носьбітак закрытай традыцыі лекаваць словам», — піша Бернард Затылкін для zviazda.by.


13_34_d.jpg
Фота аўтара артыкула

У якасці эпіграфа да выставы ўзяты фрагмент артыкула «Замова: у бытавых і паэтычных адносінах» з «Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона». У ім апроч іншага сказана: «Замова <...> першапачаткова асноўвалася на сіле чалавечага слова, потым — на аўтарытэце таго бажаства, якое заклікалі, далей — на аўтарытэце замоўшчыка і перакананні веруючых; моц замовы ў дакладным вымаўленні пэўных слоў і выкананні суправаджальных рытуалаў». Гэтак і на актуальнай выставе: без веры просьбіта (гледача) у аўтарытэт замоўшчыка (куратара) магія не адбудзецца, а калі аддацца ў яго ўладу і трымацца маршруту, то, вельмі верагодна, удасца і душу падлячыць.

Куратарскі праект Дзіны Даніловіч, акрамя таго, што з’яўляецца паўнавартасным аўтарскім выказваннем, прызваны таксама дапамагчы паглыбіцца ў сусвет кнігі. Дзеля дасягнення гэтай мэты стваральнікі выкарыстоўваюць розныя спосабы перадачы інфармацыі: ад уласна тэксту і фатаграфій да аўдыязапісаў, ад інсталяцый да відэафрагментаў. Так, гісторыі шаптухі Алены, першай «ахвяры» этнографа, дапаўняюцца таямнічымі плёначнымі фатаграфіямі вядзьмарскай атрыбутыкі, развешанымі тут і там.

13_34_g.jpg
Фота аўтара артыкула

Да таго ж чырвонымі ніткамі яны звязаны паміж сабой і ўсе разам — з дзіўным аб’ектам відавочна рытуальнага прызначэння ў цэнтры залы (выглядае, трэба сказаць, вельмі эфектна). Дарэчы, прадметы, прадстаўленыя ў выставачнай прасторы (ад макавага зерня ў прабірках і ўсёмагчымых зёлак да рукапісных нататак і такіх вось невытлумачальнай формы аб’ектаў), здабытыя Сяргеем Лескецям падчас экспедыцый, таму выпраменьваюць сапраўдную магічную аўру. На працягу без малога дзесяцігоддзя «фатограф вандраваў па далёкіх вёсках, дакументаваў і архіваваў сведчанні носьбітаў „сакральных ведаў“».

Яму выпала магчымасць запісаць рэдкія замовы (вядома, з дазволу саміх замоўшчыц). Гэтым вельмі арыгінальна скарысталася куратарка экспазіцыі «Шэпт» Дзіна Даніловіч. Так, у адной з залаў прагляд суправаджаецца заклінаннем — бабка Алена праз дыктафонны запіс замаўляе суставы і моліцца аб [вашым] здароўі. Моцнае ўражанне дорыць і апошняя зала, дзе ў поўнай меры раскрываецца мультымедыйнасць экспазіцыі. Тут гледачы змогуць на вялікім экране ўбачыць рытуал з удзелам ужо іншай знахаркі. Ды ўражвае нават не гэта — уключаецца яшчэ адзін орган пачуццяў! Апраметную цемру пакоя разбівае ўсёпранікальны пах духмяных зёлак, падвешаных пад столлю.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

«Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам

Адукацыйны праект «Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра» пачынае конкурс на падтрымку адукацыйных...

valiancina_shauchenka
Грамадства Тэхналогіі

Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў

Напэўна вы чулі, што пошта на Mail.ru больш не крута, пакідаць свае дадзеныя на Tilda не заўсёды бяспечна, а частка...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі

Урачыстае адкрыццё акцыі «Культурная сталіца Беларусі» адбудзецца ў Слуцку 24 лютага. Увасабленнем культурнага...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

Сьвятлана Бень: «Страшнае па-сапраўднаму адчуваецца толькі на асабістым досьведзе»

Стваральніца гурту «Серебряная свадьба», акторка, тэатральная рэжысэрка, паэтка, сьпявачка і аўтарка песень Сьвятлана...

Апошнія навіны

    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам
    Грамадства Тэхналогіі
    Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    Культура Грамадства
    Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі
    Грамадства «Музыка»
    Сьвятлана Бень: «Страшнае па-сапраўднаму адчуваецца толькі на асабістым досьведзе»
    Грамадства
    Хто жыве ўнутры каменя? Самыя цікавыя валуны каля Мінска
    Грамадства «Музыка»
    «Вальс 1863», прысвечаны паўстанню Каліноўскага
    «Музыка»
    Гурт «Закон гука» прэзентуе новы альбом «Elemienty»
    Культура Грамадства Тэатр
    Створаны сайт памяці Аляксея Стрэльнікава
    Грамадства
    Медыяменеджару Канстанціну Залатых прад’явілі абвінавачванне, ён у чаканні суда
    Грамадства
    Арыштаваны старэйшына баптысцкай царквы «Новая Зямля» Андрэй Мамойка
    Гісторыя Асоба
    Вандроўка сцежкамі Кастуся Каліноўскага
    Гісторыя Асоба
    Як Кастусь Каліноўскі пасля смерці стаў сацыялістам-рэвалюцыянерам?
    Грамадства «Трызуб і Пагоня»
    Князі, шлятха, казацая старшына... Куды падзеліся нашы эліты? Распавядаем у новым выпуску гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня»
    «Музыка»
    Выйшаў міні-альбом гурта «Nürnberg» «Ahida»
    Кіно
    Створаная Беларуская незалежная кінаакадэмія. Яе абвесцяць на Берлінскім міжнародным кінафестывалі

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 03.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 03.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 03.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 03.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 03.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 03.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 03.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Топ-5 песень Міхала Анемпадыстава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип