• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.11.2018 | Навіны "Будзьма!"

Музыка і літаратура, гісторыя і мары пра будучыню – гэта творчыя сустрэчы з нашымі сябрамі

9 лістапада на сустрэчу з удзельнікамі культурніцкага праекта “Рэзананс” завітаў бард, перакладчык і вельмі абаяльны музыка Алесь Камоцкі. Клуб “Рэзананс” існуе ўжо 18 гадоў і праводзіць свае мерапрыемствы на розных мінскіх пляцоўках. Гэтым разам усё адбывалася ў бібліятэцы імя Пушкіна. Канцэрт быў зладжаны ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” пры падтрымцы грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Гучалі розныя песні: і ўласныя, і пераклады. Музыка перамяжоўвалася цікавымі гісторыямі з жыцця, жартамі, сур’ёзнымі разважаннямі пра сучасны стан паэзіі і беларускай літаратуры ўвогуле. Слухачы былі настолькі ўражаныя творчасцю спадара Алеся, што запрасілі яго завітаць да іх яшчэ.

 

13 лістапада ў мінскім рэпетытарскім цэнтры “Веснушки” з падтрымкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і “Саюза беларускіх пісьменнікаў” прайшла сустрэча з аўтарам беларускага фэнтэзі для падлеткаў Аляксеем Шэйнам.

Школьнікі 5-7 класаў змаглі паслухаць расповед пра жанр фэнтэзі, яго ўзнікненне і развіццё, а таксама пазнаёміцца з творамі беларускіх аўтараў, напісанымі ў гэтым жанры. Адбылася і невялічкая віктарына на тэму беларускай мовы і літаратуры – пераможцы атрымалі прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

 

16 лістапада ў бібліятэцы №2 пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!” і “саюза беларускіх пісьменнікаў” адбылася прэзентацыя рамана Яўгена Зубовіча “Беларускі палкоўнік”. Кніга прысвечаная драматычным падзеям XVII стагоддзя. Галоўны герой рамана – магілёўскі шляхціц Канстанцін Паклонскі. Падчас прэзентацыі гледачы не толькі пазнаёміліся з аўтарам, але і пабачылі тэатральныя эцюды па матывах “Беларускага палкоўніка”, пачулі гучанне старажытных музычных інструментаў, прынялі ўдзел у гістарычнай віктарыне (пераможца атрымаў галоўны прыз – кнігу “Беларускі палкоўнік” з аўтографам), самыя актыўныя ўдзельнікі віктарыны таксама атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” – камплекты паштовак “Не маўчы па-беларуску” і зручныя торбачкі.

 

 

 

 

Гэтым жа днём на сустрэчу з паэтам Міхасём Скоблам і спявачкай Таццянай Грыневіч-Матафонавай у Цэнтральную дзіцячую бібліятэку г. Мінска прыйшлі навучэнцы Дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання. На пачатку свайго выступу паэт звярнуў увагу слухачоў, што “сам будынак бібліятэкі, прасторнай і светлай, – як паказчык запатрабаванасці вашых будучых прафесій. Абышоўшы вакол яго, я налічыў ажно 18 шыльдаў: “Цырульня”, “Таверна”, “Белбізнесбанк”… І гэта зарука таго, што вы не застаняцеся беспрацоўнымі! Але мала стаць добрым спецыялістам, неабходна ў любой прафесіі быць беларусам, і тады справы ў вашай рэстарацыі ці вашым банку адразу пойдуць на лад”, – заахвоціў выступоўца і як прыклад паспяховага банкіра назваў дырэктара Белгазпрамбанка Віктара Бабарыку, які ўмее не толькі лічыць грошы, але і набывае для айчынных музеяў на замежных аўкцыёнах творы беларускіх мастакоў. Спадар Міхась зладзіў міні-конкурс на лепшае веданне беларускай гісторыі, які “ілюстраваў” сваімі вершамі. Пераможцы атрымалі прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Будучыя кухары, банкіры і цырульнікі з задавальненнем слухалі беларускія рамансы ў выкананні спадарыні Таццяны, а пасля сустрэчы рабілі з ёй сэлфі.

 

 

 

 

Творчы дуэт Таццяны Грыневіч-Матафонавай і Міхася Скоблы рады сустракацца з аматарамі мастацтваў не толькі ў буднія дні. Так у нядзелю, 18 лістапада ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” і пры падтрымцы ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” яны выступалі ў Рэспубліканскім дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры ў Астрашыцкім Гарадку.

Сёлета спаўнілася 400 гадоў першаму ў свеце Буквару, які з’явіўся на свет у Вялікім Княстве Літоўскім, дзякуючы праваслаўным манахам-братчыкам, а 50 гадоў таму выйшла ў свет першае выданне Буквара Анатоля Клышкі. Таму сустрэчу прысвяцілі гэтым двум датам.

Па словах М. Скоблы, Клышкаў Буквар – самая тыражная беларуская кніга ў свеце: “Я так прыкінуў: яго агульны наклад у 2018 годзе перавысіў 2 мільёны асобнікаў!”. Паэт чытаў новыя вершы-хуткамоўкі, загадваў вершаваныя загадкі, правёў бліц-конкурс на лепшае веданне беларускіх песняў. А паколькі вучні ведалі іх не вельмі шмат, спадарыня Таццяна тут жа прадэманстравала найлепшыя з іх у сваім непаўторным выкананні. На сустрэчы прысутнічала каля 120 школьнікаў і 8 педагогаў. Найбольш актыўныя з іх атрымалі памятныя падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

 

 

 

P.S. Калі Вы жадаеце зладзіць цікавую сустрэчу з ГКК “Будзьма беларусамі!” і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” у сваёй мясцовасці, пішыце на скрыню: [email protected] – будзем рады новым сябрам!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы

З нагоды 115-годдзя з дня нараджэння Заіра Ісаакавіча Азгура, брэнд «Ложка в ладошке» выпусціў лімітаваную лінейку...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў

Сёння сусветны дзень шчанюка. Ёсць і такое свята. І ў гэты дзень мы хочам не толькі падзяліцца з вамі карыснымі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў

«Церамок» — так лагодна ў простамоўі называюць шэлтар альбо «Дом уцекача» у Варшаве ягоныя заснавальнікі. І не выпадкова,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа

Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і Канфедэрацыя музеяў L’internationale абвяшчаюць адкрыты набор у мастацкія рэзідэнцыі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы
    Грамадства
    Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў
    Грамадства
    «Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў
    Грамадства Замежжа
    Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў
    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады

Афіша

  • 24.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Алесь Чумакоў у Гомелі

  • 24.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 24.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 24.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 24.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 24.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 24.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 24.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип