• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.03.2018 | Грамадства

“Мы самі не можам паверыць у тое, наколькі мяняюцца нашыя дзеці”: як жыве мінскі інклюзіўны тэатр.

Сямейны інклюзіўны тэатр “і” быў створаны два гады таму і за гэты час не толькі паставіў некалькі паспяховых спектакляў, але нават атрымаў узнагароду за найлепшы драматычны спектакль на конкурсе “Скрыжаванні. Мінск”.

Image result for инклюзивный театр дерево сказок

Фота kp.by

“Што такое праца ў інклюзіўным тэатры? — разважае мастацкі кіраўнік Ірына Пушкарова. — У нас цяпер 76 акцёраў, 26 з іх — з асаблівасцямі. Наша задача — паказаць бацькам, што дыягназ — гэта не так страшна. У нас ёсць дзеці са складанымі дыягназамі, аднак вельмі таленавітыя. Мы часам самі здзіўляемся, наколькі асаблівае дзіця можа змяніцца за год. Спярша ён баіцца нават выйсці на сцэну, а праз год вядзе дыялог з публікай”.

Да 2 красавіка, у Дзень інфармавання пра праблемы аўтызму, тэатр прадставіць новую пастаноўку — спектакль “Дрэва казак”.

“Тым разам мы адышлі ад мюзікла, больш простага жанру, са спевамі і танцамі, у бок складанейшай драматычнай формы. Гэта некалькі навелаў пра дабро, сяброўства і вечныя каштоўнасці. Менавіта з гэтым спектаклем мы і атрымалі другое месца на “Скрыжаванні”, але вышэйшых балаў ніхто не набраў”.
“Нам тэатр вельмі дапамог, — кажа маці аднаго з акцёраў Міхаіла Арцемчука. — Калі мы даведаліся, што ў Мішы ёсць асаблівасці, мы сутыкнуліся з шэрагам выпрабаванняў і жыццём ад кансультацыі да кансультацыі. Мы падтрымліваем Мішу як можам, ён навучыўся чытаць, але адразу словамі, не ведаючы літар. А пасля мы прыйшлі ў тэатр “і” і проста бачым, як Міша змяняецца на вачах, там цудоўная сяброўская атмасфера”.

2 красавіка спектакль “Дрэва казак” будзе прэзентаваны ў Рэспубліканскім палацы культуры ветэранаў. Пастаноўку падтрымала кампанія velcom, якая не першы год займаецца дапамогай асаблівым дзецям.

“Да таго ж 2 красавіка мы запускаем акцыю “Таксі дабрыні”, — кажа прадстаўніца кампаніі Дар’я Пракаповіч. — З 12-й да 16-й гадзіны па Мінску будзе курсіраваць 86 аўтамабіляў кампанііі “Сталіца 135”, якія будуць вазіць пасажыраў бясплатна. Усяго і трэба сказаць аператару падчас замовы “Таксі дабрыні”, ці, калі вы апынуліся ў горадзе і бачыце сінюю (а сіні колер прызнаны міжнародным колерам аўтызму) таксоўку з сімволікай акцыі, проста пакажыце кіроўцу на смартфоне адпаведную сімволіку”.

Апроч таго, перад паказам спектакля, у 18.30, там жа, у Палацы ветэранаў, будзе прэзентаваны дакументальны фільм Сяргея Ісакава “Хто апошні…” — чатыры гісторыі асаблівых гадаванцаў тэатра “і”.

“Калі мы пачалі з тэатрам ездзіць, выступаць, — кажа прадзюсар тэатра Леанід Дзінэрштэйн, — мы заўважылі, як грамадства паступова змяняе стаўленне да праблемы аўтызму. Мы даем людзям своеасаблівую “прышчэпку разнастайнасці грамадства”. І плануем і надалей ствараць новыя спектаклі”.

Мікалай Левертаў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 27.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 27.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 27.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 27.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 27.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип