«Мелодыя сонца» Галіны Худніцкай

19.01.2009 Культура

У гэты час дні самыя кароткія ў годзе, і колеры – усё больш шэрыя. Як важна гэтай парой наталіць душэўную смагу яркімі фарбамі. Зрабіць гэткі маленькі сонечны прыпынак у шэрай будзённасці, які абавязкова дапаможа дачакацца веснавых дзянькоў. Яго падаравала нам мастачка Галіна Худніцкая, выстава карцін якой праходзіла ў Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур Полацка.

Галіна Худніцкая – мастак-філосаф. Яна ўмее падарыць не толькі прыгажосць, але, што самае галоўнае, – пашырыць гарызонты ўяўлення пра рэчаіснасць, не звузіць прастору, а наадварот, пашырыць яе да тых межаў, да якіх можаш з ёю пайсці. Яе мастацтва – бязмежнасць існавання чалавека ў прыродзе, лёгкасць, вытанчанасць, прыгажосць. Маленькі сонечны прыпынак у шэрай будзённасці. Тэкст цалкам.

Тэгі: