Месца сучаснай беларускай літаратуры ў сусветным літаратурным працэсе

12 красавіка ў рамках Года культуры ў  г. Пінску прайшла творчая сустрэча паэткі Валянціны Восіпавай са студэнтамі Палескага універсітэта. Паэтка пазнаёміла студэнтаў з уласнай творчасцю і творчасцю сучасных берасцейскіх паэтаў, распавяла аб літаратурных конкурсах для моладзі, якія праводзяцца ў нашай краіне, аб папулярных літаратурных выданнях. Валянціна Восіпава ўзгадала студэнтам пра Нобелеўскую лаўрэатку Святлану Алексіевіч, пра лаўрэата шматлікіх еўрапейскіх літаратурных прэмій Алеся Разанава, пра творчасць беларускага філосафа і паэта  Ігара Бабкова. Студэнты з вялікай цікавасцю слухалі вершы, прыймалі ўдзел у інтэлектуальнай віктарыне.  Найбольш актыўныя ўдзельнікі  атрымалі торбачку, памятныя паштоўкі і закладкі ад  кампаніі “Будзьма беларусамі!”. А універсітэцкая бібліятэка папоўнілася новымі беларускімі літаратурнымі выданнямі.

 

 

 

 

Тэгі: