• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
08.08.2018 | Крылы БНР

Межы БНР: дзе шукаць true-Беларусь у 1918 –1920 гадах?

Не ведаю, як у вас, а ў мяне ў галаве з межамі БНР звязаны даўні антаганізм. З аднаго боку, знакамітая мапа БНР паказвае карціну агромністай краіны з Вільняй, Смаленскам, Бранскам, Беластокам — гэта найбольшая праекцыя Беларусі на мапе свету, большай ніхто пакуль не прыдумаў. З  іншага боку, тагачасная БНР імкнулася стаць паўнавартаснай дзяржавай, але так і не стала, а значыць, і межы яе былі адно ўмоўнасцю.

bnr-miezhy

Каб не сварыцца з немцамі…

Давайце па парадку. У ІІІ Устаўной грамаце БНР, прынятай 25 сакавіка 1918 года, пытанне межаў краіны апісваецца так: Беларусь там, дзе большасць насельнікаў складаюць беларусы. Размова ішла пра ўсю Магілёўскую губерню, часткі Гродзенскай і Мінскай. Тут і пачынаюцца пытанні: калі на Гарадзеншчыне яшчэ можна адшукаць палякаў ды літоўцаў, таму губерня і фігуруе “часткова”, то што з Мінскай не так? Чаму не ўся ў БНР?

Сітуацыю тлумачаць тагачасныя палітычныя рэаліі. Мінская губерня на поўдні межавала з УНР, якая стваралася пад нямецкім парасонам, таму і сварыцца з гэтымі гульцамі для нашых урадоўцаў было рызыкоўным. Паводле задумы беларускіх палітыкаў, БНР мела акуратна ўпісацца ў канструкт планаў Германіі, таму, каб нікога не злаваць, да ІІІ Устаўной граматы і не прыкладалася мапа — адно “размытае” апісанне.

 

Самая смелая праекцыя Беларусі на мапе свету

Першая мапа БНР з’яўляецца толькі ўвосень 1918 года разам з мемарыялам “Асновы беларускай дзяржаўнасці”, створаным Мітрафанам Доўнар-Запольскім. Мапа ішла бонусам да мемарыялу, подпісы былі зробленыя на розных мовах, каб была змога выгадна прадставіць сваю пазіцыю замежнікам на Пражскай канферэнцыі.

Што адметнага ў мапе Доўнар-Запольскага? Яна акурат і ёсць той агромністай праекцыяй Беларусі, якая дагэтуль грэе душу кожнаму беларускаму нацыяналісту. Тут акурат вам і Бранск, і Смаленск, і Беласток, і Дзвінск — усё, што мы любім. Цікава, што аўтар зыходзіў больш з гістарычных рэаліяў, чым з этнаграфічных, абапіраючыся на межы ВКЛ. Таму, прыкладам, пытанне Палесся, якое этнограф Карскі вырашаў не на карысць Беларусі праз мову палешукоў, Запольскі бачыў адназначна: наша, бо так было ў ВКЛ!

Германія гэтым часам ужо “дыхала на ладан”, і УНР, такім чынам, страчвала моцнага заступніка — можна было сварыцца, дыктаваць свае умовы. Такім чынам, мапа Запольскага — дагэтуль самая смелая мапа Беларусі, якая ўключае УСЕ этнаграфічныя тэрыторыі, заселеныя Беларусамі, а ўсе спрэчныя моманты вырашае на карысць нашай краіны.

 

Пасіянарныя плямы і плацдармы беларушчыны

Прыгожыя і натхнёныя мары пры гэтым разбіваліся, як хваля, аб суровую рэчаіснасць. Для “моцных гэтага свету” — немцаў, палякаў, бальшавікоў — Беларусь заставалася ўсяго толькі плацдармам і разменнай манетай, праз яе можна было вадзіць свае арміі, гандляваць гарадамі і насельніцтвам падчас перамоваў, ладзіць грабежніцкія рэквізіцыі…

Урадоўцы БНР, у прыватнасці Антон Луцкевіч, пісалі ў міжнародныя структуры бясконцыя пратэсты супраць уключэння таго ці іншага павета ў склад чарговай навастворанай дзяржавы — перапіска расцягнулася на гады і, вядома, ні да чаго не прывяла. Умоўная тэрыторыя БНР сціскалася і раставала, як раса на сонцы.

Што ж можна лічыць у тыя гады рэальнай тэрыторыяй БНР і ці была такая наогул? Была. Там, дзе паўставалі беларускія органы кіравання і стаялі хай і нешматлікія, але ўсё ж такі ўзброеныя беларускія часткі — там і была БНР. У 1918-м наша адміністрацыя стваралася ў Мінску, у 1919-м гэта была Гародня, дзе стаяў беларускі полк. Умоўна “бээнэраўскімі”, але дакладна беларускімі можна лічыць тэрыторыі Случчыны, падкантрольныя паўстанцам увосень 1920-га, Мазыршчыны, занятай Балаховічам у той жа час.

Фактычна, гэта былі пасіянарныя плямы, якія з’яўляліся то тут, то там, гэта была true-Беларусь. Ці гэта сорамна? Ні разу. На той час з такіх плацдармаў і вырасталі дзяржавы. Скажам, у 1919-м часткі нямецкіх добраахвотнікаў, Фон дэр Гольц і “белыя” занялі фактычна ўсю Латвію, урад і адміністрацыя якой былі  змушаныя хавацца на караблі, прышвартаваным у порце. Тым не менш латышы стварылі сваю дзяржаву, якая праіснавала ажно да Другой сусветнай.

 

“Беларусь на падрост”

Такім чынам, БНР заклала падмурак сучасным беларускім межам, спачатку стварыўшы велізарную мапу, “Беларусь на падрост”, пасля — пакрысе адваёўваючы гэтую тэрыторыю то тут, то там з дапамогай сваёй адміністрацыі і войска. Усё гэта можа выглядаць прыгожым эскізам паветранага замка з вежачкамі і шпілямі, але менавіта так быў створаны прэцэдэнт, пункт адліку сённяшняй Беларусі на мапе свету. Гэта была ўжо не Расія, не Польшча, не Сярэдняя Літва — гэта Беларусь.

Алесь Кіркевіч

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип