«У сувязі з тым, што частка чальцоў аргкамітэту па адзначэнні 100-годдзя БНР паводле тактычных разыходжанняў адышла ад спраў, а менавіта актывісты гэтай групы займаліся зборам ахвяраванняў, прыток фінансаў на арганізацыю урачыстых мерапрыемстваў цягам 2018 года спыніўся», — паведаміў Мікола Купава.
Набудзь гравюру і стань фундатарам святкавання 100-годдзя БНР!
Мастак Мікола Купава, каб закрыць фінансавую дзірку ў бюджэце аргкамітэту па святкаванні 100-годдзя БНР, выстаўляе на продаж свае творы.
Паводле старшыні аргкамітэта, на сённяшні дзень аргакамітэт завінаваціў друкарні 1100 рублёў за прадукцыю, якая друкавалася да 25 Сакавіка, а на рахунку засталося толькі 250 рублёў. Да таго ж наперадзе непазбежныя выдаткі на рэалізацыю культурніцкай праграмы да 100-годдзя БНР цягам года. Гэта ў тым ліку ўсталяванне мемарыяльнай дошкі на будынку Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы, памятнага валуна ў Мінску і іншыя імпрэзы.
Каб неадкладна выправіць фінансавы баланс аргкамітэта і разлічыцца з друкарамі Мікола Купава прыняў рашэнне прадаць частку сваіх твораў праз аўкцыён. Большая частка сродкаў ад продажу твораў пойдзе на дабрачынны рахунак аргкамітэту. Выстаўляюцца наступныя гравюры і літаграфіі:
Партрэт Кастуся Каліноўскага
Партрэт Янкі Купалы
Партрэт Якуба Коласа
Якуб Колас. “Нашаніўская пара”
Фальварак Вязынка
Акінчыцкая лясная камора
Менск
Вільня
Рэдакцыя “Нашай Нівы”
Рэдакцыя “Нашай Доля” і іншыя творы
Аўкцыён мае адбыцца ў пятніцу 13-га красавіка на сядзібе Партыі БНФ (Мінск, вул. Чарнышэўскага, 3). Пачатак у 16.30
Разам з тым Мікола Купава запрашае ўсіх неабыякавых беларусаў паўдзельнічаць у ахвяраванні сродкаў на рахунак Аргкамітэту: 4255.2003.0782.4292 instant card 529/529/175