• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.02.2018 | Афіша

Ужо сёння адкрыццё VII Стральцоўскага фэсту! Госці: Нарвегія, Украіна, Швецыя, Татарстан!

fb_page

Сёння ў Мінску адкрываецца найбуйнейшы ў Беларусі міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце”. Штогадовы фэст памяці Міхася Стральцова адбудзецца ў сёмы раз і традыцыйна аб’яднае дзясяткі найлепшых паэтаў і перакладчыкаў з Беларусі і замежных гасцей. Сёлета ў шматлкіх імпрэзах, дыскусіях і чытаннях паўдзельнічаюць прадстаўнікі чатырох замежных літаратур.

Лілія Газізава (н. 1972)

Лілія Газізава (н. 1972)

Руская паэтка з Казані, Лілія Газізава добра вядомая і ў сябе дома, дзе даўно працуе кансультантам па рускай літаратуры ў мясцовым Саюзе пісьменнікаў Рэспублікі Татарстан, і ў Расіі, дзе друкуецца ў найлепшых літаратурных часопісах, і па ўсім свеце: Газізава – адказны сакратар часопіса «Інтэрпаэзія (Н’ю-Ёрк). Яна перакладае турэцкую і татарскую паэзію на рускую, а яе ўласная паэзія перакладалася на 12 моваў свету. Лілія Газізава – заснавальнік і арганізатар Міжнароднага Хлебнікаўскага фестывалю «ЛАДОМИР», Міжнароднага паэтычнага фестывалю імя Мікалая Лабачэўскага – адзінага фэсту, які праводзіцца адначасова з матэматычнай канферэнцыяй па неэўклідавай геаметрыі. Прадмову да дэбютнага зборніка Газізавай напісала Анастасія Цвятаева.

Сяргій Жадан (н. 1974)

Сяргій Жадан (н. 1974)

Сяргій Жадан — заўсёды жаданы госць фестывалю. Што праўда, летась ягоны ўдзел быў азмрочаны ўвагай “чытачоў у цывільным”. Паводле нейкай незразумелай логікі, найвядомейшы ўкраінскі літаратар, прызнаны ва ўсім свеце паэт і празаік, лаўрэат многіх міжнародных прэмій, апынуўся ў спісе персонаў “нон-грата” беларускіх спецслужбаў, у сувязі з чым быў змешчаны ў міліцэйскі пастарунак і атрымаў у пашпарт штамп аб дэпартацыі. Дзякуючы маланкавай рэакцыі ўкраінскага міністэрства ўнутраных спраў і  беларускай грамадскасці, забарона на ўезд была скасаваная на наступны ж дзень.

Сёлета Сяргій Жадан у межах фестывалю прэзентуе сваю новую кніжку на беларускай мове: у серыі “Паэты планеты” выйшлі яго выбраныя вершы ў перакладзе Андрэя Хадановіча.

Steinar Opstad, photo: Dagbladet

Steinar Opstad, photo: Dagbladet

Стэйнар Упстад (н. 1971)

Адзін з найцікавейшых паэтаў Нарвегіі Стэйнар Упстад сёлета ўпершыню выступіць у Беларусі. Першы зборнік вершаў Упстада выйшаў у 1996 годзе і адразу быў уганараваны прэміяй Тар’ея Весаса за найлепшы дэбют. Госць Стральцоўскага фэсту – лаўрэат больш як дзесяці найпрэстыжнейшых скандынаўскіх літаратурных прэмій, сярод якіх Прэмія Аскехё, Прэмія імя Германа Вілдэнвэя, Прэмія Доблуга Шведскай Акадэміі і інш.

Атэна Фарухсад (н. 1983)

Атэна Фарухсад (н. 1983)

Вершы ірана-шведскай паэткі Атэны Фарухсад у Беларусі не першы год папулярызуе перакладчык Дзмітры Плакс. Нядаўна ў серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў выйшла кніга, якая зрабіла Атэну вельмі вядомай у Швецыі – зборнік «Белая нізка». Паводле яе былі здзейсненыя сцэнічныя і аўдыёпастаноўкі, яна перакладзеная на некалькі моваў свету і ўганараваная Вялікай Чытацкай Прэміяй (Stora läsarpriset 2013) віртуальнай пляцоўкі bokcirklar.se, дзе аб’ядноўваюцца чытачы бібліятэчнай сеткі Швецыі. Атэна Фарухсад працуе на Шведскім радыё, выкладае пісьменніцкае майстэрства, публікуе літаратурную крытыку. «Пытанні прыналежнасці, свайго месца ў грамадстве, памяці і надзеі на будучыню — цэнтральныя ў паэтычным шматгалоссі Атэны Фарухсад. Паэтка вядзе чытача праз сямейны эпас рэвалюцыйнай рамантыкі, пераследу, гвалту і штодзённага побыту ў новай краіне. Нягледзячы на пэўную спецыфіку, гэты шлях лёгка пазнавальны амаль для кожнага і мала каго можа пакінуць абыякавым», — так характарызуе паэтку ў анатацыі да кнігі «Белая нізка» Дзмітрый Плакс.

Штогадовы Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова “Вершы на асфальце” запачаткаваны ў 2012 годзе ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Беларускім ПЭН-цэнтрам. У розныя гады ўдзельнікамі фестывалю былі паэты з Беларусі, Германіі, Ісландыі, Казахстана, Літвы, Латвіі, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Швецыі, Фінляндыі, Эстоніі

Стральцоўскі фэст у FACEBOOK

ПОЎНАЯ ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Беларусы Варшавы святкуюць Дзень Волі (фота)

Святкаванне Дня Волі ў Варшаве распачалося каля калоны Жыгімонта на Замкавай плошчы. Шэсце, ачоленае Зянонам Пазняком,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип