Дзень беларускага пісьменства ў 2015 годзе прыме Шчучын Гродзенскай вобласці. Перадача эстафеты XXII літаратурнай сталіцы адбылася на цырымоніі закрыцця свята ў Заслаўі.
Дзень беларускага пісьменства па традыцыі праводзіцца ў гістарычных і культурных цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны. У розныя гады свята адзначалася ў Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім, Быхаве.
Двойчы ўрачыстасці прымаў Полацк (1994, 2003), Тураў (1995, 2004), а цяпер і Заслаўе (раней – у 2000 годзе)