«З-за жудаснай сітуацыі ва Украіне за апошнія дні за мяжу з'ехала вялікая колькасць людзей, якім неабходна наша дапамога! Таму мы накіроўваем сродкі з канцэрту на дапамогу пацярпелым сем'ям, якія вымушана з'ехалі са сваёй краіны!» – заявіў гурт на сваёй старонцы ў Facebook.
Рэгістрацыя на канцэрт абавязковая, бо колькасць месцаў абмежавана. Зарэгістравацца можна тут.
Канцэрт адбудзецца ў польскім горадзе Сопат па адрэсе Al. Mamuszki,2, у Teatr Atelier 9 сакавіка а 19 гадзіне.
Кошт квітка ад 50 zl. Аплата ажыцяўляецца наяўнымі на ўваходзе. Арганізатары пазначылі мінімальную суму, але пры жаданні можна ахвяраваць вышэйшыя сумы.
Канцэрт ладзіцца пры падтрымцы Асацыяцыі беларусаў Памор'я.