Пятая адкрытая раённая навуковая краязнаўчая канферэнцыя “Шлях да вытокаў”, прысвечаная Году моладзі, адбылася 26 сакавіка ў Вілейскай гімназіі №1 “Логас”.
Як паведаміла Край.бай супрацоўніца гімназіі Алена Мачэль, усяго для ўдзелу ў канферэнцыі было дапушчана 45 работ з 14 устаноў адукацыі Вілейскага, Маладзечанскага раёнаў і з Віцебска. Упершыню прынялі ўдзел у канферэнцыі прадстаўнікі Маркаўскай і Чысцінскай СШ Маладзечанскага раёна, Пагосцкай БШ-д/с на Вілейшчыне.
Традыцыйна шмат работ прадставілі Вілейская гімназія №1 “Логас”, Вілейская гімназія №2, гімназія №4 г. Віцебска і Ільянская СШ ім. А.А. Грымаця.
Даследчыкі выступалі ў некалькіх секцыях: “Філалогія і культуралогія”, “Геаграфія і біялогія”, “Гісторыя” і “70 год Вялікай Перамогі”. Вучні, па словах Алены Мачэль, прадэманстравалі разнастайныя даследчыя работы: ад сакрэтаў бабулінага куфэрка да стварэння бізнэс-кампаніі, вывучэння якасці вады і камянёў у родным мястэчку.
Даследчыя работы аценьвала журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі адміністрацыі гімназіі “Логас” і грамадскіх арганізацый Вілейскага раёна, супрацоўнікі краязнаўчага музея і раённай бібліятэкі, краязнаўцы, члены Саюза пісьменнікаў і Саюза мастакоў Беларусі.
Да пачатку мерапрыемства ўдзельнікаў і гасцей канферэнцыі віталі гімназісты. З пажаданямі поспехаў да маладых даследчыкаў звярнуліся дырэктар гімназіі Наталля Жыбуль і намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама Ірына Лобан.
А прызавыя месцы журы размеркавала наступным чынам:
1. Секцыя “Геаграфія і біялогія”
– першае месца і дыплом І ступені – Дыяна Цярохіна і Ганна Сільвановіч з Палачанскай СШ Маладзечанскага раёна,
– другое месца – Ілья Гапуцін і Віктар Дунаеў з Вілейскай гімназіі №1 “Логас”,
– трэцяе месца – Вольга Ількевіч з гімназіі №1 “Логас”, Кацярына Самсонава і Лізавета Ярмоленка з гімназіі №4 Віцебска.
2. Секцыя “70 год Вялікай Перамогі”
– першае месца і дыплом I ступені – Валерыя Кабак з Вілейскай гімназіі №2,
– другое месца – Іван Ігнатовіч з Вілейскай гімназіі №1,
– трэцяе месца – Марыя Сячко з Вілейскай гімназіі №1.
3. Секцыя “Гісторыя”
– дыплом І ступені – Ілья Хабараў з гімназіі №4 Віцебска,
– дыплом ІІ ступені – Арына Паўлава з Вілейскай гімназіі №2,
– дыплом ІІІ ступені – Аляксандра Шатлікава з СШ №1 Вілейкі.
4. Секцыя “Філалогія і культуралогія”
– дыплом І ступені – Валерыя Сопрых і Валерыя Ляшковіч з гімназіі №1 “Логас”,
– дыплом ІІ ступені – Юлія Ількевіч з Нароцкай СШ і Валерыі Кабак з Вілейскай гімназіі №2,
– дыплом ІІІ ступені – Эмілія Томкавіч з Вілейскай гімназіі №1 “Логас”.
Кожны вучань атрымаў сертыфікат удзельніка і падарунак.
“Падчас канферэнцыі юныя краязнаўцы абмяняліся вынікам сваіх даследаваннямі, вытрымалі іспыт на веданне гісторыі роднага краю і сваёй сям’і. Спадзяёмся, што ўсе ўдзельнікі зарадзіліся станоўчай энергіяй на будучае”, – адзначыла Алена Мачэль.
Юлія Лахвіч па матэрыялах, прадастаўленых Аленай Мачэль, Край.бай