Адмову атрымалі складальнікі петыцыі, якія звярталіся да гарадскіх уладаў з просьбай або перайменаваць адну з вуліц абласнога цэнтра, або назваць імем Генадзя Бураўкіна новую вуліцу — паведамляе «Віцебскае вясна». У лісце за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Паўла Манака гаворыцца, што больш мэтазгодна ўшанаваць памяць паэта і грамадскага дзеяча ў Менску, Полацку ці Расонах, бо з гэтымі населенымі пунктамі найбольш цесна звязаны яго жыццёвы і творчы шлях.
Генадзь Бураўкін
«У адказе ўраджэнца Шуміліншчыны Паўла Манака нічога не гаворыцца пра тое, ці гатовы чыноўнік звярнуцца з такой прапановай, прыкладам, у Полацкі або Расонскі райвыканкамы. Але ў абласным цэнтры мець вуліцу ў памяць пра чалавека, які з 1990 па 1994 гады займаў пасаду Пастаяннага прадстаўніка Беларусi пры Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый — першага ў гiсторыi незалежнай Беларусi, а пазней быў нaмecнiкaм мiнicтpa кyльтypы і друку Беларусі, чыноўнік не лічыць патрэбным» — піша «Віцебская вясна».
Ідэя пра наданне вуліцы ў Віцебску імя Генадзя Бураўкіна звязана з тым, што ён нарадзіўся на Віцебшчыне, у Расонах, а дзяцінства паэта прайшло ў Полацку. Аднак ні ў адным з гэтым мястэчак няма вуліцы ў яго гонар.
Гэта не першая спроба ўшанаваць памяць вядомага літаратара: у 2014 годзе Віцебская абласная рада грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны» звярталіся да тагачасных прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча і кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Андрэя Кабякова. У звароце былі прапановы назваць у гонар Генадзь Бураўкіна вуліцы ў Менску, Полацку, Расонах і прысвоіць імя паэта адной з бібліятэк на Віцебшчыне. Аднак ніводная з прапановаў не ажыццявілася.